Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля «праверкі асобаў» пачалі адпускаць затрыманых на Жаночым маршы журналістаў. Але ня ўсіх


Падчас маршу 26 верасьня на падставе праверкі асобаў сілавікі затрымалі і зьвезьлі на сваіх неідэнтыфікаваных мікрааўтобусах шэраг журналістаў незалежных СМІ.

Сярод затрыманых — карэспандэнты парталу Tut.by, тэлеканалу «Белсат», газэты «Наша Ніва», «Эўрарадыё» і некаторых іншых выданьняў.

Пасьля заканчэньня маршу і праверкі дакумэнтаў бальшыню з аддзяленьняў міліцыі выпусьцілі. Гэта Аляксандра Эльбаўм (Tut.by) , Кацярына Карпіцкая («Наша Ніва»), Юлія Матузава і Марыя Вайтовіч («Эўрарадыё»).

Паводле рэдакцыі «Белсату», іх журналісткі Алена Доўнар і Марыя Грыц яшчэ застаюцца ў Кастрычніцкім РУУС Менскe.

Як перадае выданьне «МБХ медиа», перестала выходзіць на сувязь іх карэспандэнтка Анастасія Альшанская. Яна перадавала інфармацыю падчас затрыманьняў на праспэкце Незалежнасьці, пасьля чаго яе тэлефон стаў недаступны. Яе прозьвішча знайшлося на сайце «Вясны» сярод затрыманых.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG