Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разам з удзельніцамі «Жаночага маршу» затрымалі пяцярых журналістак 

абноўлена

Падчас «Жаночага маршу» сілавікі ў балаклавах хапаюць жанчын, а разам зь імі і журналістаў.

Побач з Камароўскім рынкам, дзе сабраліся ўдзельніцы традыцыйнага суботняга маршу, затрымалі карэспандэнтку «Эўрарадыё» Юлію Матузаву. Перад тым у яе праверылі акрэдытацыю, аднак зь невядомай прычыны адвялі ў мікрааўтобус.

Журналістка мела дзейную акрэдытацыю, пасьведчаньне і камізэльку з надпісам «Прэса».

Праўда, пасьля 10 хвілінаў знаходжаньня ў міліцэйскай машыне журналістку Юлію Матузаву вызвалілі. Міліцыянт у форме і ў масцы «дазволіў» ёй працаваць далей, піша БАЖ.

Таксама стала вядома, што неўзабаве там жа праваахоўнікі затрымалі журналістку тэлеканалу «Белсат» Марыю Грыц.

Напрыканцы маршу сілавікі затрымалі журналістку «Нашай Нівы» Кацярыну Карпіцкую, паведамляе «Наша Ніва». Таксама затрыманыя журналістка TUT.BY Аляксандра Эльбаўм і Марыя Вайтовіч з «Эўрарадыё», піша «Белсат».

Некалькі дзясяткаў жанчын, а таксама мужчын, якія выказвалі прэтэнзіі ананімным людзям у форме без апазнавальных знакаў, схапілі і даставілі ў аддзяленьні міліцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG