Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя ля офісу, дзе месьціцца Каардынацыйная рада, 9 верасьня
Міліцыя ля офісу, дзе месьціцца Каардынацыйная рада, 9 верасьня

Месяц пратэстаў. Калесьнікаву і паплечнікаў падазраюць па крымінальнай справе. Да Алексіевіч ламіліся. Новыя затрыманьні ў Менску

Што адбываецца на 32-і дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.

23:11 9.9.2020

Справу арыштаваных супрацоўнікаў PandaDoc перадалі ў СК

Справу чатырох супрацоўнікаў ІТ-кампаніі PandaDoc, якіх арыштавалі паводле падазрэньня ў крадзяжы ў асабліва буйным памеры, перадалі ў цэнтральны апарат Сьледчага камітэту Беларусі, расказаў 42.Tut.by адвакат Антон Гашынскі.

Сьледчых дзеяньняў зь імі пакуль не праводзяць. Да 11 верасьня ім павінны выставіць абвінавачваньне або адпусьціць.

22:19 9.9.2020

Месяц беларускіх пратэстаў у фатаздымках Свабоды. Як гэта было

Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. За гэты час краіна пабачыла рэкордныя па колькасьці мірныя вулічныя акцыі пратэсту, беспрэцэдэнтны гвалт з боку сілавікоў і нябачаную дагэтуль грамадзкую салідарнасьць. Прапануем вам паглядзець назад праз аб'ектыў фотакарэспандэнтаў Свабоды.

Годнасьць, кроў, надзея. Месяц беларускіх пратэстаў у фатаздымках Свабоды

Вечар пасьля выбараў 9 жніўня. Пратэст каля стэлы «Менск горад-герой»
1/72 Вечар пасьля выбараў 9 жніўня. Пратэст каля стэлы «Менск горад-герой»
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Вечар 9 жніўня. Разгон дэманстрантаў каля стэлы. Сілавікі стралялі па людзях гумавымі кулямі...
2/72 Вечар 9 жніўня. Разгон дэманстрантаў каля стэлы. Сілавікі стралялі па людзях гумавымі кулямі...
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
... і выкарыстоўвалі сьвятлашумавыя гранаты
3/72 ... і выкарыстоўвалі сьвятлашумавыя гранаты
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
4/72
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Вечар 9 жніўня. Сотні параненых ад дзеяньняў сілавікоў. Па ўсёй Беларусі затрымалі каля 3 тысяч чалавек
5/72 Вечар 9 жніўня. Сотні параненых ад дзеяньняў сілавікоў. Па ўсёй Беларусі затрымалі каля 3 тысяч чалавек
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Цягам вечара 10 жніўня і ночы на 11 жніўня ў шэрагу гарадоў Беларусі працягнуліся масавыя пратэсты супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў
6/72 Цягам вечара 10 жніўня і ночы на 11 жніўня ў шэрагу гарадоў Беларусі працягнуліся масавыя пратэсты супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Узброеныя вайскоўцы на Кальварыйскай у Менску
7/72 Узброеныя вайскоўцы на Кальварыйскай у Менску
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Журналістка &laquo;Нашай Нівы&raquo; Натальля Лубнеўская атрымала агнястрэльнае раненьне ў&nbsp;раёне станцыі мэтро &laquo;Маладзёжная&raquo;. Пазьней выданьне зьмясьціла <a href="https://webcache.googleusercontent.com/search?q=cache:oJPlytUZ6fQJ:https://www.svaboda.org/a/30802126.html+&amp;cd=1&amp;hl=en&amp;ct=clnk&amp;gl=by" target="_blank">відэазапіс</a>, на&nbsp;якім відаць, як&nbsp;салдат наўмысна страляе ў&nbsp;журналістку.
8/72 Журналістка «Нашай Нівы» Натальля Лубнеўская атрымала агнястрэльнае раненьне ў раёне станцыі мэтро «Маладзёжная». Пазьней выданьне зьмясьціла відэазапіс, на якім відаць, як салдат наўмысна страляе ў журналістку.
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
10 жніўня.&nbsp;Два асноўныя цэнтры менскага пратэсту ўтварыліся каля гандлёвага цэнтру &laquo;Рыга&raquo; і між станцыямі мэтро &laquo;Спартыўная&raquo; і &laquo;Пушкінская&raquo;. Ратуючыся ад куляў, гранат і спэцтэхнікі, людзі будавалі барыкады. Выбухі чулі ў розных частках гораду. 34-гадовы Аляксандар Тарайкоўскі загінуў пасьля таго, як сілавікі расстралялі яго зь блізкай дыстанцыі
9/72 10 жніўня. Два асноўныя цэнтры менскага пратэсту ўтварыліся каля гандлёвага цэнтру «Рыга» і між станцыямі мэтро «Спартыўная» і «Пушкінская». Ратуючыся ад куляў, гранат і спэцтэхнікі, людзі будавалі барыкады. Выбухі чулі ў розных частках гораду. 34-гадовы Аляксандар Тарайкоўскі загінуў пасьля таго, як сілавікі расстралялі яго зь блізкай дыстанцыі
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
11 жніўня. Некаторых кіроўцаў жорстка выцягвалі з аўтамабіляў пасярод дарогі, машыны абстрэльвалі, разьбівалі шыбы
10/72 11 жніўня. Некаторых кіроўцаў жорстка выцягвалі з аўтамабіляў пасярод дарогі, машыны абстрэльвалі, разьбівалі шыбы
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
12 жніўня. Пачынаюцца жаночыя пратэсты. Невялікая акцыя жанчын на Камароўскім рынку перарастае ў вялікае шэсьце па горадзе. У наступныя дні такія шэсьці працягнуцца і нададуць новы імпэт пратэстам
11/72 12 жніўня. Пачынаюцца жаночыя пратэсты. Невялікая акцыя жанчын на Камароўскім рынку перарастае ў вялікае шэсьце па горадзе. У наступныя дні такія шэсьці працягнуцца і нададуць новы імпэт пратэстам
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
12 жніўня. Супраць гвалту, які ўжылі сілавікі, выйшлі дактары з розных мэдычных устаноў
12/72 12 жніўня. Супраць гвалту, які ўжылі сілавікі, выйшлі дактары з розных мэдычных устаноў
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
14 жніўня ўначы пачалі выпускаць затрыманых у Жодзіне і Менску. З самай раніцы зьявіліся &laquo;ланцугі салідарнасьці&raquo;. Пратэсты прайшлі на многіх прадпрыемствах у розных гарадах Беларусі.&nbsp;У Менску марш рабочых МТЗ зьліўся з калёнай менчукоў і дайшоў да плошчы Незалежнасьці
13/72 14 жніўня ўначы пачалі выпускаць затрыманых у Жодзіне і Менску. З самай раніцы зьявіліся «ланцугі салідарнасьці». Пратэсты прайшлі на многіх прадпрыемствах у розных гарадах Беларусі. У Менску марш рабочых МТЗ зьліўся з калёнай менчукоў і дайшоў да плошчы Незалежнасьці
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
14 жніўня.&nbsp;Стыхійная акцыя пратэсту каля Дому ўраду ў Менску доўжылася каля чатырох гадзін, у ёй узялі ўдзел некалькі тысяч чалавек. Будынак ахоўваў ланцуг з 30 салдат у касках і са шчытамі. Да іх падышлі дзяўчаты з кветкамі.
14/72 14 жніўня. Стыхійная акцыя пратэсту каля Дому ўраду ў Менску доўжылася каля чатырох гадзін, у ёй узялі ўдзел некалькі тысяч чалавек. Будынак ахоўваў ланцуг з 30 салдат у касках і са шчытамі. Да іх падышлі дзяўчаты з кветкамі.
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
15 жніўня.&nbsp;306 супрацоўнікаў Белтэлерадыёкампаніі гатовыя былі далучыцца да бестэрміновага страйку. Да будынку БТ прыйшлі людзі
15/72 15 жніўня. 306 супрацоўнікаў Белтэлерадыёкампаніі гатовыя былі далучыцца да бестэрміновага страйку. Да будынку БТ прыйшлі людзі
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
15 жніўня. Людзі прынесьлі старыя тэлевізары да будынку АНТ і СТБ на вуліцы Камуністычнай
16/72 15 жніўня. Людзі прынесьлі старыя тэлевізары да будынку АНТ і СТБ на вуліцы Камуністычнай
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
17/72
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
16&nbsp;жніўня. Пачатак &laquo;Марша Свабоды&raquo; ў&nbsp;Менску
18/72 16 жніўня. Пачатак «Марша Свабоды» ў Менску
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Марыя Калесьнікава
19/72 Марыя Калесьнікава
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Плякат каля будынку КДБ у Менску
20/72 Плякат каля будынку КДБ у Менску
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Пратэстоўцы з фота катаваных людзей на плякатах
21/72 Пратэстоўцы з фота катаваных людзей на плякатах
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
16 жніўня. Самы вялікі мітынг за гісторыю сучаснай Беларусі адбыўся каля стэлы &laquo;Менск горад-герой&raquo;.
22/72 16 жніўня. Самы вялікі мітынг за гісторыю сучаснай Беларусі адбыўся каля стэлы «Менск горад-герой».
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
23/72
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
24/72
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
25/72
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
16 жніўня. Магілёў. Шматлюдныя мітынгі адбываюцца ў розных гарадах Беларусі
26/72 16 жніўня. Магілёў. Шматлюдныя мітынгі адбываюцца ў розных гарадах Беларусі
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
16 жніўня. Віцебск. Шматтысячны пратэст
27/72 16 жніўня. Віцебск. Шматтысячны пратэст
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
17 жніўня. Рабочыя &laquo;Беларуськалія&raquo; патрабуюць ў салігорскіх уладаў новых выбараў, вызваленьня затрыманых і расфармаваньня АМАПу
28/72 17 жніўня. Рабочыя «Беларуськалія» патрабуюць ў салігорскіх уладаў новых выбараў, вызваленьня затрыманых і расфармаваньня АМАПу
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
17&nbsp;жніўня. Рабочыя МТЗ і&nbsp;МАЗ на&nbsp;акцыі пратэсту. Падчас сустрэчы з&nbsp;працоўнымі Менскага заводу колавых цягачоў Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ўладу не&nbsp;аддасьць. Людзі адказалі воклічамі &laquo;Cыходзь!&raquo;
29/72 17 жніўня. Рабочыя МТЗ і МАЗ на акцыі пратэсту. Падчас сустрэчы з працоўнымі Менскага заводу колавых цягачоў Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ўладу не аддасьць. Людзі адказалі воклічамі «Cыходзь!»
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
30/72
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
17 жніўня.&nbsp;Звольнілі дырэктара Купалаўскага тэатру Паўла Латушку, які ўзяў удзел у &laquo;Маршы Свабоды&raquo;. Каля 50 актораў напісалі заявы на звальненьне
31/72 17 жніўня. Звольнілі дырэктара Купалаўскага тэатру Паўла Латушку, які ўзяў удзел у «Маршы Свабоды». Каля 50 актораў напісалі заявы на звальненьне
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Бел-чырвона-белыя сьцягі і&nbsp;гудзеньне машын&nbsp;&mdash; салідарнасьць на&nbsp;вуліцах Менску
32/72 Бел-чырвона-белыя сьцягі і гудзеньне машын — салідарнасьць на вуліцах Менску
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Жыхары дамоў упрыгожваюць дамы бел-чырвона-белымі сьцягамі розных варыяцый
33/72 Жыхары дамоў упрыгожваюць дамы бел-чырвона-белымі сьцягамі розных варыяцый
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
23&nbsp;жніўня. &laquo;Марш новай Беларусі&raquo; ў&nbsp;Горадні
34/72 23 жніўня. «Марш новай Беларусі» ў Горадні
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
23&nbsp;жніўня. Сотні тысяч чалавек на&nbsp;&laquo;Маршы новай Беларусі&raquo; ў&nbsp;Менску
35/72 23 жніўня. Сотні тысяч чалавек на «Маршы новай Беларусі» ў Менску
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
36/72
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
23 жніўня. Кардон АМАПу і спэцтэхнікі паміж пратэстоўцамі і Палацам Незалежнасьці
37/72 23 жніўня. Кардон АМАПу і спэцтэхнікі паміж пратэстоўцамі і Палацам Незалежнасьці
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
23 жніўня. Марш новай Беларусі ў Менску.
38/72 23 жніўня. Марш новай Беларусі ў Менску.
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
23 жніўня. Па словах гісторыка і літаратара Ўладзімера Арлова, народны рэфэрэндум па вяртаньні гістарычнай сымболікі ўжо адбыўся
39/72 23 жніўня. Па словах гісторыка і літаратара Ўладзімера Арлова, народны рэфэрэндум па вяртаньні гістарычнай сымболікі ўжо адбыўся
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
23 жніўня. Вайскоўцы на ахове стэлы&nbsp;&laquo;Менск горад-герой&raquo;.
40/72 23 жніўня. Вайскоўцы на ахове стэлы «Менск горад-герой».
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
41/72
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
42/72
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
23 жніўня. Марш новай Беларусі. Аляксандар Лукашэнка прылятае ў Палац Незалежнасьці, узброены аўтаматам
43/72 23 жніўня. Марш новай Беларусі. Аляксандар Лукашэнка прылятае ў Палац Незалежнасьці, узброены аўтаматам
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
25 жніўня. Штодзённыя акцыі салідарнасьці на плошчы Незалежнасьці
44/72 25 жніўня. Штодзённыя акцыі салідарнасьці на плошчы Незалежнасьці
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
27 жніўня.&nbsp;Мінздароўя звольніла кіраўніка РНПЦ &laquo;Кардыялёгія&raquo; Аляксандра Мрочака. Дактары скандавалі &laquo;Жыве Беларусь!&raquo;
45/72 27 жніўня. Мінздароўя звольніла кіраўніка РНПЦ «Кардыялёгія» Аляксандра Мрочака. Дактары скандавалі «Жыве Беларусь!»
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
27 жніўня. Пратэсты на плошчы Незалежнасьці ля Чырвонага касьцёлу. Затрыманьні
46/72 27 жніўня. Пратэсты на плошчы Незалежнасьці ля Чырвонага касьцёлу. Затрыманьні
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
47/72
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
27 жніўня. Дэпутат Давыдзька на сустрэчы са сваімі выбарцамі, якія хочуць яго адклікаць
48/72 27 жніўня. Дэпутат Давыдзька на сустрэчы са сваімі выбарцамі, якія хочуць яго адклікаць
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
29 жніўня. Жыночы гранд-марш у Менску
49/72 29 жніўня. Жыночы гранд-марш у Менску
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
30 жніўня. &laquo;Марш міру і незалежнасьці&raquo; ў Менcку.&nbsp;Трэці нядзельны вулічны пратэст сабраў некалькі соцень тысяч чалавек
50/72 30 жніўня. «Марш міру і незалежнасьці» ў Менcку. Трэці нядзельны вулічны пратэст сабраў некалькі соцень тысяч чалавек
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
51/72
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
52/72
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
30 жніўня.&nbsp;&laquo;Марш міру і незалежнасьці&raquo; ў Менcку. Палац Незалежнасьці ў акружэньні сілавікоў
53/72 30 жніўня. «Марш міру і незалежнасьці» ў Менcку. Палац Незалежнасьці ў акружэньні сілавікоў
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
30 жніўня.&nbsp;&laquo;Марш міру і незалежнасьці&raquo; ў Менcку. Падарункі да 66-годзьдзя Лукашэнкі ўдзельнікі клалі наўпрост перад шчытамі АМАПу
54/72 30 жніўня. «Марш міру і незалежнасьці» ў Менcку. Падарункі да 66-годзьдзя Лукашэнкі ўдзельнікі клалі наўпрост перад шчытамі АМАПу
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
30 жніўня.&nbsp;&laquo;Марш міру і незалежнасьці&raquo; ў Менcку. БТРы на ахове Палаца Незалежнасьці
55/72 30 жніўня. «Марш міру і незалежнасьці» ў Менcку. БТРы на ахове Палаца Незалежнасьці
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
30 жніўня. Плякаты на агароджы Палацу Незалежнасьці
56/72 30 жніўня. Плякаты на агароджы Палацу Незалежнасьці
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
30 жніўня.&nbsp;&laquo;Марш міру і незалежнасьці&raquo; ў Менcку
57/72 30 жніўня. «Марш міру і незалежнасьці» ў Менcку
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
1 верасьня. Студэнцкі пратэст пачаўся з жорсткага разгону ў Менску
58/72 1 верасьня. Студэнцкі пратэст пачаўся з жорсткага разгону ў Менску
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
1 верасьня. Студэнцкія пратэсты
59/72 1 верасьня. Студэнцкія пратэсты
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
1 верасьня. Студэнцкія пратэсты
60/72 1 верасьня. Студэнцкія пратэсты
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
1 верасьня. Акцыя скончылася затрыманьнямі студэнтаў і журналістаў
61/72 1 верасьня. Акцыя скончылася затрыманьнямі студэнтаў і журналістаў
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
6 верасьня. &laquo;Марш адзінства&raquo; ў Менску
62/72 6 верасьня. «Марш адзінства» ў Менску
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
63/72
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
64/72
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
6 верасьня. &laquo;Марш адзінства&raquo; ў Менску. За натоўпам назіраюць прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Натальля Эйсмант і Дзьмітры Паўлічэнка, экс-камандзір вайсковай часткі 3214, якога падазравалі ў зьнікненьні апанэнтаў рэжыму
65/72 6 верасьня. «Марш адзінства» ў Менску. За натоўпам назіраюць прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Натальля Эйсмант і Дзьмітры Паўлічэнка, экс-камандзір вайсковай часткі 3214, якога падазравалі ў зьнікненьні апанэнтаў рэжыму
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
66/72
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
6 верасьня. &laquo;Марш адзінства&raquo; ў Гомлі
67/72 6 верасьня. «Марш адзінства» ў Гомлі
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
6 верасьня. &laquo;Марш адзінства&raquo; ў Горадні.
68/72 6 верасьня. «Марш адзінства» ў Горадні.
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
6 верасьня. Гарадзенцы стаяць у счэпцы перад шэрагамі АМАПу
69/72 6 верасьня. Гарадзенцы стаяць у счэпцы перад шэрагамі АМАПу
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
8 жніўня.&nbsp;&laquo;Марш у падтрымку рэпрэсаваных&raquo; у Менску
70/72 8 жніўня. «Марш у падтрымку рэпрэсаваных» у Менску
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
8 жніўня.&nbsp;&laquo;Марш у падтрымку рэпрэсаваных&raquo; у Менску.&nbsp;Дзясяткі ўдзельнікаў затрымалі, нягледзячы на мірны характар акцыі
71/72 8 жніўня. «Марш у падтрымку рэпрэсаваных» у Менску. Дзясяткі ўдзельнікаў затрымалі, нягледзячы на мірны характар акцыі
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
9 верасьня. АМАП жорстка разагнаў на Нямізе жаночую акцыю пратэсту&nbsp;ў падтрымку Марыі Калесьнікавай і іншых палітычных зьняволеных
72/72 9 верасьня. АМАП жорстка разагнаў на Нямізе жаночую акцыю пратэсту ў падтрымку Марыі Калесьнікавай і іншых палітычных зьняволеных
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Previous slide
Next slide

22:13 9.9.2020

Вечаровыя акцыі ў Менску

22:11 9.9.2020

Міністэрства юстыцыі абвясьціла пра незаконнасьць працы фондаў падтрымкі пратэстоўцаў

Міністэрства юстыцыі выступіла з папярэджаньнем, што дзейнасьць фондаў, якія зьбіраюць сродкі для падтрымкі пратэстоўцаў, незаконная. Не зарэгістраваныя ў Беларусі фонды, адзначае міністэрства, будуць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасьці.

«Дзейнасьць гэткіх „фондаў“ знаходзіцца па-за рамкамі прававога поля, у сувязі з чым адсутнічаюць дзейсныя мэханізмы празрыстасьці, кантролю руху грашовых сродкаў, якія трапляюць у іх распараджэньне, што можа спрыяць незаконнаму ўзбагачэньню асобаў, якія маюць непасрэднае дачыненьне да збору», — адзначылі ў міністэрстве. Цалкам чытайце тут.

22:09 9.9.2020

Звольнілі менскага пажарнага, які папярэдзіў жыхароў, што іх сьцяг едуць здымаць

9 верасьня з пажарнай аварыйна-ратавальнай часткі № 2 Фрунзенскага раёну Менску звольнілі Максіма Сташулёнка, які раней папярэдзіў жыхароў кварталу «Каскад», што МНС плянуе зьняць вывешаны паміж дамамі вялікі бел-чырвона-белы сьцяг, паведамляе «Эўрарадыё».

Акрамя працы, пажарны страціў жытло: яго высяляюць са службовай кватэры, сям’я павінна сабраць рэчы на працягу трох дзён. У хлопца цяжарная жонка і трохгадовае дзіця.

Спачатку Максіма Сташулёнка абвінавацілі ў парушэньні прысягі, двух пунктаў працоўнага кантракту і падпіскі аб неразгалошваньні. Ён не пагадзіўся, пачаў спрачацца. 9 верасьня раніцай яго зноў выклікалі да начальства — гэтым разам каб падпісаць заяву аб звальненьні. Звольнілі паводле арт. 172.6 — спыненьне службы ў сувязі з учыненьнем правіннасьці, прадугледжанай кантрактам аб службе ў якасьці падставы для яго датэрміновага скасаваньня. Да заявы прыклалі скрыншот паведамленьня з чату «Страна для жизни». Цалкам чытайце тут.

21:45 9.9.2020

Марыя Калесьнікава кажа, што ёй пагражалі фізычнай расправай

Марыя Калесьнікава пры сустрэчы з адкавкаткай Людмілай Казак распавяла, што сутыкнулася з пагрозамі фізычнай расправы, «якія, знаходзячыся ў будынку ГУБАЗіК, ўспрымаць акрамя як рэальнымі не магла». Па фактах пагрозаў пазбаўленьня жыцьця Марыя разам з адвакатам плянуе падаваць адпаведную заяву.

Падзеі апошніх дзён яна як выкраданьне і таксама плянуе падаць заяву з гэтай нагоды, распавяла прэс-служба штабу Віктара Бабарыкі ў Тэлеграме.

21:08 9.9.2020

Кіраўнік Эўрапейскай Рады заклікаў паскорыць увядзеньне санкцыяў ЭЗ супраць беларускіх уладаў

Старшыня Эўрапейскай Рады Шарль Мішэль выступіў за тое, каб як найхутчэй увесьці ў дзеяньне санкцыі Эўразьвязу адносна вінаватых у палітычных рэпрэсіях у Беларусі.

Ён заявіў, што «палітычны перасьлед у Беларусі, у тым ліку затрыманьні з палітычных матываў і прымусовая дэпартацыя, павінен быць спынены».

«Беларускія ўлады павінны вызваліць палітычных вязьняў і дазволіць грамадзянам рэалізаваць сваё права на свабоду слова і сходаў», — напісаў кіраўнік Эўрапейскай Рады.

21:02 9.9.2020

Вечаровы дваровы Менск: канцэрт Вайцюшкевіча і спэктакль «Гэта мы»​

20:36 9.9.2020

Латушка пасьля сустрэчаў у Літве і Польшчы едзе на перамовы ў Нямеччыну

«Пасьля перамоваў, якія адбыліся ў Літве і Польшчы, мы пачынаем перамовы ў Бэрліне, у МЗС Нямеччыны. Мы чакаем, што пазыцыя Эўразьвязу што да ўнутрыпалітычнага крызісу ў Беларусі будзе кансалідаванай» — заявіў чалец прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, былы дыплямат і міністар культуры Павал Латушка.

20:29 9.9.2020

Вечаровыя акцыі ў Менску. Фота, відэа

20:28 9.9.2020

Ціханоўская, Цапкала і Калесьнікава намінаваныя на прэмію Эўрапарлямэнту імя Сахарава

Сацыял-дэмакратычная фракцыя Эўрапейскага парлямэнту намінавала Сьвятлану Ціханоўскую, Марыю Калесьнікаву і Вераніку Цапкалу на праваабарончую прэмію імя Сахарава. Інфармацыя пра гэта апублікаваная на афіцыйным партале S&D.

«Уражаныя няспыннымі мірнымі дэмакратычнымі пратэстамі ў Беларусі супраць сфальсыфікаваных выбараў 9 жніўня, мы глыбока перакананыя, што сёлетняй прэміяй Сахарава трэба ўганараваць адважных беларускіх жанчын, якія змагаюцца за свабоду і дэмакратыю ў сваёй краіне, — заявіла ў сераду намесьніца кіраўніка групы S&D Каці Піры.

Прэмію «За свабоду думкі» імя Сахарава Эўрапейскі парлямэнт штогод уручае асобам, якія зрабілі «выключны ўнёсак у барацьбу за правы чалавека па ўсім зямным шары».

20:03 9.9.2020

ПАРЭ ініцыюе стварэньне міжнароднага сьледчага органа па правапарушэньнях у Беларусі

Камітэт Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы па юрыдычных пытаньнях і правах чалавека прыняў заяву аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і прапанаваў заснаваць міжнародны Сьледчы камітэт для збору інфармацыі і доказаў аб правапарушэньнях у Беларусі — «каб даць сыгнал сілавым структурам Беларусі, што сур’ёзныя парушэньні правоў чалавека не застануцца беспакаранымі».

20:02 9.9.2020

У Магілёве аднаму зь лідэраў пратэстаў прысудзілі яшчэ 8 сутак арышту

Вэтэрану магілёўскага апазыцыйнага руху Валадару Цурпанаву дадалі яшчэ восем сутак арышту ды аштрафавалі яго на 270 рублёў за непавагу да суду. Цяпер ён адбывае ў ізалятары 20 сутак адміністрацыйнага арышту.

На 20 сутак Цурпанава асудзілі за тое, што 1 верасьня ён прыйшоў на лінейку ў 43-ю магілёўскую школу і заклікаў пэдагогаў, якія працавалі ў выбарчых камісіях, прызнаць факты фальсыфікацыі выбараў ды «пакаяцца, стаўшы на калені».

19:31 9.9.2020

Акцыя ля мэдычнага ўнівэрсытэту ў Менску

19:18 9.9.2020

Жаночая акцыя ў Менску: на Нямізе засталося менш за 10 пратэстоўцаў

На Нямізе людзі ў балаклавах зноў загружаюцца ў мікрааўтобусы. Усе, хто побач, скандуюць «Ганьба!». Пратэстоўцаў засталося менш за 10. Некалькі мікрааўтобусаў без нумароў зьехалі, засталося 4.

Невялікая групка дзяўчат пасьля ад'езду людзей у балаклавах выйшла на вуліцу Камсамольскую і ідзе ў бок праспэкту, паведамляе Tut.by.

18:58 9.9.2020

Жаночая акцыя ў Менску: працягваюцца затрыманьні

На Нямізе сілавікі працягваюць затрымліваць удзельніц акцыі салідарнасьці з затрыманай па крымінальнай справе Марыяй Калесьнікавай.

18:40 9.9.2020

Падчас акцыі ў падтрымку Калесьнікавай затрымалі ўжо дзьвюх дзяўчат

У Менску каля гандлёвага цэнтру «Няміга 3» сабралася пад два дзясяткі дзяўчат. Яны прынесьлі плякаты з надпісамі ў падтрымку Марыі Калесьнікавай, паведамляе Tut.by у Тэлеграме. Людзі падыходзяць. Па дарозе паволі катаецца мікрааўтобус без нумароў.

На плякатах напісана «Ці гатовыя ўкрасьці, пасадзіць і выгнаць сотні тысяч жанчын? Ну-ну, героі», «Добрая Маша, але ня ваша».

Зьявіўся міліцыянт з мэгафонам, кажа, што мерапрыемства не санкцыянаванае, просіць разысьціся. Прыйшлі каля 10 «зялёных чалавечкаў» у балаклавах. Журналістаў просяць адысьці на 50 мэтраў у мэтах бясьпекі.

Пачаліся затрыманьні: затрымалі дзьвюх дзяўчат, грузяць у мікрааўтобус.

18:35 9.9.2020

За дзень да манэўраў «Славянскае братэрства 2020» у Беларусі Сэрбія адмовілася ў іх удзельнічаць

На сэсіі 9 верасьня ўрад Рэспублікі Сэрбія прыняў рашэньне аб прыпыненьні ўсіх вайсковых вучэньняў і ўсіх вайсковых мерапрыемстваў з усімі партнэрамі ў бліжэйшае паўгодзьдзе. Пасьля пасяджэньня ўраду міністар абароны Аляксандар Вулін заявіў, што Сэрбія знаходзіцца пад жахлівым і незаслужаным ціскам Эўразьвязу.

«Нас просяць адмовіцца ад заплянаваных вайсковых вучэньняў зь Беларусьсю пад пагрозай разьвітаньня з нашай эўрапейскай будучыняй, яшчэ большага ціску на нашу палітыку і на нашых людзей у Косаве і Мэтохіі і Рэспубліцы Сэрбскай [у складзе Босьніі і Герцагавіны. — РС]», — падае словы Вуліна Міністэрства абароны.

Напярэдадні Мінабароны Беларусі паведаміла, што вайсковыя вучэньні «Славянскае братэрства 2020», у якіх удзельнічаюць узброеныя сілы Расеі, Беларусі і Сэрбіі, пройдуць у верасьні, прыбыцьцё ўдзельнікаў чакаецца ад 10 да 15 верасьня. Цалкам чытайце тут.

18:28 9.9.2020

Парталу Tut.by вынесьлі трэцяе папярэджаньне з 7 жніўня. Абмежаваць доступ маглі ўжо пасьля двух

Міністэрства інфармацыі вынесла афіцыйнае папярэджаньне кампаніі «Тут бай медыа» за артыкул «К редактору TUT.BY пришли силовики. На ее дочь завели уголовное дело о массовых беспорядках».

Сьцьвярджаецца, што крымінальная справа супраць Валерыі Ўласік на самой справе не заводзілася, а ператрус праводзіўся «ў мэтах праверкі інфармацыі аб датычнасьці яе да арганізацыі масавых беспарадкаў». Асобы, якія далі Галіне і Валерыі Ўласік пастанову на ператрус, заяўлялі пра падазрэньне ў гэтай крымінальнай справе. Журналісты Tut.by неаднаразова спрабавалі ўдакладніць статус Валерыі ў Сьледчым камітэце, там ім сытуацыю не патлумачылі.

Папярэдняе папярэджаньне ТАА «Тут бай медыа» атрымала 7 верасьня, яшчэ адно – 7 жніўня. У адпаведнасьці з Законам аб СМІ, у выпадку вынясеньня ўладальніку сеткавага выданьня 2 і больш пісьмовых папярэджаньняў на працягу году доступ да сеткавага выданьня можа быць абмежаваны. Рашэньне аб гэтым прымае Міністэрства інфармацыі Беларусі.

18:14 9.9.2020

Адвакатка Калесьнікавай: «Марыя ня з тых людзей, на якіх такія абставіны могуць паўплываць і пераламаць іх пункт гледжаньня»

Адвакатка Марыі Калесьнікавай Людміла Казак распавяла Свабодзе пра працэсуальны статус і ўмовы ўтрыманьня яе падабароннай у менскім СІЗА нумар 1 на вуліцы Валадарскага.

— Абвінавачваньня няма, будзе яно ці не, залежыць ад працы сьледзтва. На гэта ёсьць 10 дзён для прад’яўленьня, калі ж гэтага ня будзе, то яе павінны будуць вызваліць.

— Якое яе здароўе і самаадчуваньне пасьля выкраданьня, падзей на мяжы і затрыманьня?

— Самаадчуваньне яе з большага ў парадку, але канешне такі стрэс яна перажыла, і ўмовы яе знаходжаньня цягам апошніх некалькіх дзён былі ня лепшыя. Калі ёй была патрэбная мэдыцынская дапамога, яна ёй надавалася. Нараканьняў тут няма. А яна сапраўды зьвярталася па мэдыцынскую дапамогу, ціск быў падвышаны, сэрца пабольвала".

— Якія ўмовы яе ўтрыманьня?

— Яна знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага ў Менску, у агульнай камэры з шасьцю жанчынамі. Я думаю, што яна справіцца з такімі не зусім добрымі ўмовамі. Можа, нешта памяняецца бліжэйшым часам, пабачым«. Я ў камэры не было, але там умова як ва ўсіх камэрах у нашым СІЗА. Камфорту там мала. Але ніякіх прэтэнзій яна не высоўвала, таму я гэтую тэму не разьвіваю. Цалкам інтэрвію з адвакаткай Калесьнікавай чытайце па спасылцы.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG