Ініцыятыва BY_help 11 жніўня сабрала 540 тысяч даляраў на дапамогу параненым на вулічных пратэстах, а таксама затрыманым.
Грамадзянская кампанія BY_help аплачвае штрафы затрыманым, дапамагае ў рэабілітацыі пацярпелым і затрыманым.
Таксама ініцыятыва шукае ў мэдыягрупу людзей, якія:
- могуць перакладаць на замежныя мовы інфармацыю пра сытуацыю ў Беларусі;
- маюць кантакты супрацоўнікаў мэдыяў, у краінах, дзе яны жывуць.
Цягам вечара 10 жніўня і ночы на 11 жніўня ў Беларусі працягнуліся масавыя пратэсты супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.
Найбольш паведамлялі пра пратэсты і затрыманьні ў Менску. Два асноўныя цэнтры пратэсту ўтварыліся каля каля гандлёвага цэнтру «Рыга», і між станцыямі мэтро «Спартыўная» і «Пушкінская». Пра затрыманьні паведамлялі таксама ў цэнтры гораду, у Каменнай горцы, Уруччы і Маяку Менску.
Супраць дэманстрантаў ужывалі дручкі, сьвятлошумавыя гранаты, вадамёты, гумовыя кулі. Выбухі было чуваць у розных частках гораду.
Адзін пратэстовец загінуў.