Каля 250 чалавек затрымалі ў Магілёве падчас пратэстаў

Сілавікі на вуліцах Менску ўначы 10 жніўня, ілюстрацыйнае фота
Сілавікі на вуліцах Менску ўначы 10 жніўня, ілюстрацыйнае фота

У Магілёве 9 жніўня сілавікі затрымалі каля 250 чалавек, паведамляюць праваабаронцы.

Як паведаміла Свабодзе дзяўчына, якую адпусьцілі зь Ленінскага РАУС Магілёва, ва ўпраўленьні міліцыі знаходзіліся каля 120 чалавек — з словаў міліцыянта. У Кастрычніцкі РАУС Магілёва прывезьлі 130 затрыманых, на 12:40 10 жніўня палову зь іх вызвалілі.

Агулам у зьняволеньні застаюцца 130-150 пратэстоўцаў з Магілёву.

Суразмоўца Свабоды чула, як у аддзяленьні ўнутраных справаў зьбівалі людзей, а таксама крыкі.

На 11:30 у судах няма абвестак пра разгляд справаў затрыманых.

Паводле праваабаронцаў, у Бялынічах на Магілёўшчыне прынамсі 10 затрыманых.

Затрыманьні ў Магілёве пачаліся а 21-й гадзіне 9 жніўня і працягваліся да 1-й гадзіны 10 жніўня.

​
XS
SM
MD
LG