У Менску ачапілі плошчу Незалежнасьці, усе выхады на плошчу Незалежнасьці закрытыя, перадае карэспандэнт Свабоды.
Міліцэйскія кардоны стаяць на вуліцах Берсана, Ленінградзкай, Бабруйскай, на Нямізе, каля гатэлю «Менск», каля галоўпаштамту.
У дварах і студэнцкім гарадку — спэцыяльная тэхніка. На плошчы Мясьнікова, акрамя міліцэйскай тэхнікі, тэхніка ў вайсковым камуфляжы, цялежкі з калючым дротам, шмат аўтобусаў і машын зь сілавікамі.
Закрыты ўваход на станцыю «Плошча Леніна» з боку плошчы Незалежнасьці. Цягнікі не спыняюцца на Кастрычніцкай і Купалаўскай.