Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску ў студзені-траўні памерла на 182 чалавекі больш, чым летась. Колькі зь іх ад COVID-19, невядома


Лякарня ў Віцебску, ілюстрацыйнае фота

Дзяржаўная газэта «Віцьбічы» апублікавала, але потым выдаліла матэрыял, у якім сьцьвярджалася, што за студзень-травень 2020 году ў Віцебску памерлі 1953 чалавекі, а за той жа пэрыяд годам раней — 1771. Сьмяротнасьць у горадзе, які быў адным з буйных асяродкаў распаўсюду COVID-19, вырасла на 10%.

Падобнай статыстыкі сьмяротнасьці па ўсёй Беларусі пакуль не публікавалі. Але ў шэрагу іншых краінаў зьвязвалі рост сьмяротнасьці з эпідэміяй каранавірусу. Напрыклад, у Маскве ў чэрвені сьмяротнасьць перавысіла звычайную на 3,6 тысячы чалавек, і ў 3408 асноўнай або спадарожнай прычыны сьмерці значыцца COVID-19.

Дакладную статыстыку распаўсюду каранавірусу па абласьцях Беларусі не публікавалі з красавіка, па асобных раёнах і гарадах не публікавалі ні разу. Але ў горадзе ў нейкі момант, як казаў міністар аховы здароўя, «бачылі больш за 200 пнэўманіяў на суткі», таксама ў Віцебску ўводзілі адмысловыя абмежаваньні ў сувязі з эпідэміяй. Сытуацыю ў Віцебску асобна адзначаў Аляксандар Лукашэнка.

Агулам у Беларусі на 1 ліпеня прызналі сьмерць 398 чалавек з каранавіруснай інфэкцыяй (на 6 жніўня ​— 580).

Партал Tut.by адзначае, што Віцебск стаў адным з буйных асяродкаў распаўсюду COVID-19 у Беларусі. Розьніца ў 182 сьмерці на адзін Віцебск адчувальная: у мінулыя гады такія ваганьні ад году да году, ±150 сьмерцяў, былі па цэлай Віцебскай вобласьці.

Карэспандэнты парталу тэлефанавалі ў ЗАГСы і аддзелы статыстыкі тых раёнаў Віцебскай вобласьці, якія часта згадваліся ў навінах у сувязі з каранавірусам: Докшыцкага, Браслаўскага, Наваполацкага, Аршанскага, Бешанковіцага. У ЗАГСах сказалі, што статыстыка сьмяротнасьці ў 2020 годзе «закрытая», у раённых аддзелах статыстыкі накіравалі ў аблстат, а там заявілі, што зьвестак аб сьмяротнасьці за квартал ці паўгодзьдзе не зьбіраюць.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG