Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шпіталь для лячэньня пацыентаў з каранавірусам, уладкаваны ў школьнай спартовай залі ў Бішкеку, Кіргізстан
Шпіталь для лячэньня пацыентаў з каранавірусам, уладкаваны ў школьнай спартовай залі ў Бішкеку, Кіргізстан

Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі

абноўлена

Карысныя парады

14:47 9.8.2020

У беларускай амбасадзе ў Празе здарыўся інцыдэнт, які прыпыніў галасаваньне на прэзыдэнцкіх выбарах


У беларускай амбасадзе ў Празе падчас галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах 9 жніўня здарыўся інцыдэнт, празь які амбасада на нейкі час прыпыніла пропуск людзей у сярэдзіну.

Распавядае Алена Ціхановіч, супрацоўніца беларускай рэдакцыі Свабоды, якая пайшла на галасаваньне ў беларускую дыпляматычную місію ў Празе:

«Чарга ў беларускую амбасаду ў Празе вельмі доўгая, у гэты момант, калі мы размаўляем, сабралася каля 300 чалавек. Але прапускная здольнасьць амбасады вельмі малая. Калі ўлічыць, што на кожнага чалавека патрэбна больш-менш 5 хвілін, то за гадзіну праходзяць 12–15 чалавек. Ня так даўно мы пачулі нейкія крыкі і галасы з будовы амбасады, Аказалася, што хтосьці, насуперак распараджэньням, пранёс тэлефон і зрабіў здымак свайго бюлетэню. Пасьля гэтага адбыўся інцыдэнт з аховай, чалавека выставілі, і ўся чарга, якая стаіць тут пад сонцам, была пакараная тым, што часова пропуск увогуле прыпыніўся. Ня ведаю, колькі гэта было хвілін, пятнаццаць ці дваццаць, але проста нікога ня бралі, чарга затармазілася».

Алена Ціхановіч адзначыла яшчэ адну справу, зьвязаную з галасаваньнем у амбасадзе ў Празе:

«Людзі, якія адтуль выходзяць, расказваюць пра яшчэ адзін момант. Кажуць, што шчыліна ў гэтую скрынку для бюлетэняў настолькі вузкая, што калі вы склалі свой бюлетэнь гармонікам, вы ня можаце яго прасунуць».

14:37 9.8.2020

112 новых выпадкаў і 2 прызнаныя сьмерці. Афіцыйная статыстыка COVID-19 у Беларусі на 9 жніўня

Паводле Міністэрства здароўя, на 9 жніўня ў Беларусі:

  • агулам 68 850 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19 (у іх лік уваходзяць тыя, хто паправіўся і хто памёр);
  • 587 памерлі; з памерлых усе, як піша міністэрства, былі «з шэрагам хранічных захворваньняў» і каранавіруснай інфэкцыяй (шматлікія родзічы памерлых кажуць, што гэта ня так — паміралі і без хранічных хваробаў);
  • 64 935 пацыентаў паправіліся і выпісаныя пасьля COVID-19;
  • гэта значыць, за дзень выявілі яшчэ 112 выпадкаў і прызналі яшчэ 2 сьмерці, а выпісалі 191 чалавека;
  • такім чынам, колькасьць «актыўных выпадкаў» — 3328; іх стала менш на 81 за дзень;
  • ад пачатку эпідэміі ў краіне зрабілі 1 372 691 тэст, 9680 тэстаў за дзень (да таго два дні запар паведамлялі пра 9354 тэсты за дзень), зь якіх станоўчы вынік далі 1,16%;
  • колькі пацыентаў у цяжкім стане ці на штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, а таксама колькі хворых выпісалі дамоў на «амбуляторнае лячэньне», не паведамляюць.

Гэтым лічбам выказваюць недавер валянтэры і некаторыя мэдыкі, лічбы зьдзіўляюць знаёмых з законамі матэматычнай статыстыкі.

14:12 8.8.2020

124 новыя выпадкі і 2 прызнаныя сьмерці. Афіцыйная статыстыка COVID-19 у Беларусі на 8 жніўня

Паводле Міністэрства здароўя, на 8 жніўня ў Беларусі:

  • агулам 68 738 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19 (у іх лік уваходзяць тыя, хто паправіўся і хто памёр);
  • 585 памерлі; з памерлых усе, як піша міністэрства, былі «з шэрагам хранічных захворваньняў» і каранавіруснай інфэкцыяй (шматлікія родзічы памерлых кажуць, што гэта ня так — паміралі і без хранічных хваробаў);
  • 64 744 пацыентаў паправіліся і выпісаныя пасьля COVID-19;
  • гэта значыць, за дзень выявілі яшчэ 124 выпадкі і прызналі яшчэ 2 сьмерці (апошні раз так мала сьмерцяў прызнавалі за дзень 3 траўня, да сёньня чатыры дні запар прызнавалі па 3 сьмерці), а выпісалі 544 чалавекі;
  • такім чынам, колькасьць «актыўных выпадкаў» — 3409; іх стала менш на 422 за дзень;
  • ад пачатку эпідэміі ў краіне зрабілі 1 363 011 тэстаў, 9354 тэсты за дзень (роўна такая самая колькасьць тэстаў была днём раней, колькасьць тэстаў на дзень супала ў пасьлядоўныя дні ўпершыню з пачатку эпідэміі), зь якіх станоўчы вынік далі 1,33%;
  • колькі пацыентаў у цяжкім стане ці на штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, а таксама колькі хворых выпісалі дамоў на «амбуляторнае лячэньне», не паведамляюць.

Гэтым лічбам выказваюць недавер валянтэры і некаторыя мэдыкі, лічбы зьдзіўляюць знаёмых з законамі матэматычнай статыстыкі.

15:01 7.8.2020

Лукашэнка сказаў пераліць яго кроў «усім апазыцыянэрам па кроплі»

«Ведаеш, я пра што падумаў: ты ж мяне ў гэты залаты фонд зараз запішаш, калі здаюць кроў, плязму робяць там і потым лечаць людзей, — перадае БелТА словы Аляксандра Лукашэнкі, адрасаваныя міністру аховы здароўя Ўладзімеру Караніку. — Я буду здаваць кроў, ты вазьмі гэтую плязму, увядзі ўсім апазыцыянэрам па кроплі. Самы просты шлях павярнуць іх у бок дзяржавы, ну і ў мой бок. Таму я гэта публічна кажу, каб усе апазыцыянэры па кроплі крыві атрымалі. Яны не адмовяцца».

Лукашэнка дадаў, што гэта «такі паўжарт-паўпраўда».

На момант публікацыі чалавецтва ня ведае лекаў ад COVID-19, як і вакцынаў ад вірусу SARS-CoV-2 — ёсьць толькі шэраг экспэрымэнтальных сродкаў і патэнцыйных вакцынаў, якія праходзяць выпрабаваньні. Да экспэрымэнтальных сродкаў адносяць і пераліваньне плязмы, але пакуль экспэрымэнты і дасьледаваньні не паказваюць эфэктыўнасьці мэтаду.

Паводле беларускага закону «Аб донарстве крыві і яе кампанэнтаў», абавязковай умовай пераліваньня крыві і яе кампанэнтаў рэцыпіенту ёсьць наяўнасьць папярэдняй пісьмовай згоды рэцыпіента на пераліваньне.

14:59 7.8.2020

111 новых выпадкаў, 444 выпісаных. Афіцыйная статыстыка COVID-19 у Беларусі на 7 жніўня

Паводле Міністэрства здароўя, на 7 жніўня ў Беларусі:

  • агулам 68 614 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19 (у іх лік уваходзяць тыя, хто паправіўся і хто памёр);
  • 583 памерлі; з памерлых усе, як піша міністэрства, былі «з шэрагам хранічных захворваньняў» і каранавіруснай інфэкцыяй (шматлікія родзічы памерлых кажуць, што гэта ня так — паміралі і без хранічных хваробаў);
  • 64 200 пацыентаў паправіліся і выпісаныя пасьля COVID-19;
  • гэта значыць, за дзень выявілі яшчэ 111 выпадкаў і прызналі яшчэ 3 сьмерці (такая лічба выходзіць чацьвёрты дзень запар, да таго тры дні запар прызнавалі па 4 сьмерці), а выпісалі 444 чалавек;
  • такім чынам, колькасьць «актыўных выпадкаў» — 3831; іх стала менш на 336 за дзень;
  • ад пачатку эпідэміі ў краіне зрабілі 1 353 657 тэстаў, 9354 за дзень, зь якіх станоўчы вынік далі 1,19%;
  • колькі пацыентаў у цяжкім стане ці на штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, а таксама колькі хворых выпісалі дамоў на «амбуляторнае лячэньне», не паведамляюць.

Гэтым лічбам выказваюць недавер валянтэры і некаторыя мэдыкі, лічбы зьдзіўляюць знаёмых з законамі матэматычнай статыстыкі.

11:59 7.8.2020

У ЗША ад COVID-19 за суткі памерлі звыш 2000 чалавек — найбольш за тры апошнія месяцы


Захварэлі за апошнія суткі больш за 58 000 чалавек.

Паводле дадзеных мэдычных экспэртаў Унівэрсытэту Вашынгтону, да 1 сьнежня ад COVID-19 ў ЗША могуць памерці каля 300 000 амэрыканцаў. Пры гэтым ва ўнівэрсытэце адзначаюць, што да 70 000 жыцьцяў можна выратаваць, калі людзі будуць прытрымлівацца масачнага рэжыму.

У ЗША з пачатку пандэміі памерлі больш за 159 000 чалавек, гэта найбольшы паказьнік у сьвеце, захварэлі 4,9 мільёна чалавек.

13:37 6.8.2020

127 новых выпадкаў і 3 прызнаныя сьмерці. Афіцыйная статыстыка COVID-19 у Беларусі на 6 жніўня

Паводле Міністэрства здароўя, на 6 жніўня ў Беларусі:

  • агулам 68 503 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19 (у іх лік уваходзяць тыя, хто паправіўся і хто памёр);
  • 580 памерлі; з памерлых усе, як піша міністэрства, былі «з шэрагам хранічных захворваньняў» і каранавіруснай інфэкцыяй (шматлікія родзічы памерлых кажуць, што гэта ня так — паміралі і без хранічных хваробаў);
  • 63 756 пацыентаў паправіліся і выпісаныя пасьля COVID-19;
  • гэта значыць, за дзень выявілі яшчэ 127 выпадкаў і прызналі яшчэ 3 сьмерці (такая лічба выходзіць трэці дзень запар, да таго тры дні запар прызнавалі па 4 сьмерці), а выпісалі 331 чалавека;
  • такім чынам, колькасьць «актыўных выпадкаў» — 4167; іх стала менш на 207 за дзень;
  • ад пачатку эпідэміі ў краіне зрабілі 1 344 303 тэстаў, 9435 за дзень, зь якіх станоўчы вынік далі 1,35%;
  • колькі пацыентаў у цяжкім стане ці на штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, а таксама колькі хворых выпісалі дамоў на «амбуляторнае лячэньне», не паведамляюць.

Гэтым лічбам выказваюць недавер валянтэры і некаторыя мэдыкі, лічбы зьдзіўляюць знаёмых з законамі матэматычнай статыстыкі.

23:27 5.8.2020

У Аўганістане каранавірусам можа быць заражаны кожны трэці жыхар


У Аўганістане, паводле ацэнак Міністэрства аховы здароўя краіны, каранавірусам можа быць інфікаваная прыблізна траціна насельніцтва, або каля 10 мільёнаў чалавек.

Афіцыйна ўлады зарэгістравалі амаль 37 тысяч выпадкаў інфікаваньня, памерлі за час пандэміі 1294 чалавекі. Але рэальная колькасьць хворых і сьмерцяў ад каранавірусу, як лічаць экспэрты, значна вышэйшая.

Пра тое, што заражаных можа быць каля 10 мільёнаў, заявіў міністар аховы здароўя Ахмад Джавад Асманамі. Паводле яго, такая ацэнка засноўваецца на выніках тэставаньня каля 9,5 тысяч жыхароў. Дасьледаваньне праводзілася ў супрацоўніцтве з Сусьветнай арганізацыяй здароўя. У сталіцы краіны, Кабуле, каранавірусам магла заразіцца палова пяцімільённага гарадзкога насельніцтва.

13:54 5.8.2020

126 новых выпадкаў і 3 прызнаныя сьмерці. Афіцыйная статыстыка COVID-19 у Беларусі на 5 жніўня

Паводле Міністэрства здароўя, на 5 жніўня ў Беларусі:

  • агулам 68 376 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19 (у іх лік уваходзяць тыя, хто паправіўся і хто памёр);
  • 577 памерлі; з памерлых усе, як піша міністэрства, былі «з шэрагам хранічных захворваньняў» і каранавіруснай інфэкцыяй (шматлікія родзічы памерлых кажуць, што гэта ня так — паміралі і без хранічных хваробаў);
  • 63 425 пацыентаў паправіліся і выпісаныя пасьля COVID-19;
  • гэта значыць, за дзень выявілі яшчэ 126 выпадкаў і прызналі яшчэ 3 сьмерці, а выпісалі 262 чалавек;
  • такім чынам, колькасьць «актыўных выпадкаў» — 4374; іх стала менш на 139 за дзень (роўна на столькі ж зьменшылася іх колькасьць днём раней);
  • ад пачатку эпідэміі ў краіне зрабілі 1 334 868 тэстаў, 9092 за дзень, зь якіх станоўчы вынік далі 1,39% (пры тым днём раней паведамілі пра 1962 тэстаў, зь якіх станоўчымі былі 4,28%);
  • колькі пацыентаў у цяжкім стане ці на штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, а таксама колькі хворых выпісалі дамоў на «амбуляторнае лячэньне», не паведамляюць.

Гэтым лічбам выказваюць недавер валянтэры і некаторыя мэдыкі, лічбы зьдзіўляюць знаёмых з законамі матэматычнай статыстыкі.

17:11 4.8.2020

Галоўны інфэкцыяніст ЗША заявіў, што школы і каледжы ў краіне могуць адкрыцца


Амэрыканскія школы і каледжы могуць адкрыцца, але афіцыйныя асобы павінны праяўляць асьцярожнасьць і надаваць прыярытэтную ўвагу пытаньням бясьпекі, заявіў доктар Энтані Фаўчы.

Односна школ трэба зыходзіць з таго, што яны павінны адкрыцца, сказаў Фаўчы — дырэктар Нацыянальнага інстытуту інфэкцыйных захворваньняў і алергіі.

«Калі ўсё зрабіць правільна, то гэта ня будзе ўяўляць небясьпеку, але, зноў жа, трэба праяўляць асьцярожнасьць, калі людзі будуць прыходзіць з вуліцы, — сказаў ён. — Але, думаю, калі яны будуць прытрымлівацца рэкамэндацый, якія складаюцца для вяртаньня людзей, усё павінна быць у парадку».

15:39 4.8.2020

84 новыя выпадкі і 3 прызнаныя сьмерці. Афіцыйная статыстыка COVID-19 у Беларусі на 4 жніўня

Паводле Міністэрства здароўя, на 4 жніўня ў Беларусі:

  • агулам 68 250 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19 (у іх лік уваходзяць тыя, хто паправіўся і хто памёр);
  • 574 памерлі; з памерлых усе, як піша міністэрства, былі «з шэрагам хранічных захворваньняў» і каранавіруснай інфэкцыяй (шматлікія родзічы памерлых кажуць, што гэта ня так — паміралі і без хранічных хваробаў);
  • 63 163 пацыенты паправіліся і выпісаныя пасьля COVID-19;
  • гэта значыць, за дзень выявілі яшчэ 84 выпадкі і прызналі яшчэ 3 сьмерці, а выпісалі 220 чалавек;
  • такім чынам, колькасьць «актыўных выпадкаў» — 4513; іх стала менш на 139 за дзень;
  • ад пачатку эпідэміі ў краіне зрабілі 1 325 776 тэстаў, 1962 за дзень, зь якіх станоўчы вынік далі 4,28% (цягам мінулага тыдня рабілі па 10–12 тысяч тэстаў на дзень, доля станоўчых тэстаў вагалася ў раёне 1–2%);
  • колькі пацыентаў у цяжкім стане ці на штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, а таксама колькі хворых выпісалі дамоў на «амбуляторнае лячэньне», не паведамляюць.

Гэтым лічбам выказваюць недавер валянтэры і некаторыя мэдыкі, лічбы зьдзіўляюць знаёмых з законамі матэматычнай статыстыкі.

12:22 4.8.2020

САЗ: вакцына ад каранавірусу можа ніколі не зьявіцца


Кіраўнік Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя перасьцярог, што, нягледзячы на ўсе надзеі на стварэньне вакцыны ад COVID-19, магчыма, яна так ніколі і ня зьявіцца, перадае ВВС.

Тэдрас Гебрэесус зьвярнуўся да ўсіх жыхароў плянэты з настойлівым заклікам выконваць усе неабходныя захады засьцярогі, такія як сацыяльнае дыстанцыяваньне, рэгулярнае мыцьцё рук і нашэньне масак.

12:20 4.8.2020

4 жніўня хаваюць памерлага ад каранавірусу мастака, ліквідатара аварыі на ЧАЭС Лявона Грышука

Мастак Лявон Грышук
Мастак Лявон Грышук


Разьвітаньне з мастаком, сябрам суполкі «Пагоні» Лявонам Грышуком адбудзецца 4 жніўня а 15.30 на Чыжоўскіх могілках у Менску. Ён памёр ад каранавіруснай інфэкцыі, пацьвердзіла ягоная жонка.

Лявону Грышуку стала кепска ў сярэдзіне ліпеня, яго паклалі ў 6-ю менскую клінічную лякарню. Практычна ад пачатку ён знаходзіўся на апараце вэнтыляцыі лёгкіх, апошнім часам яго ўвялі ў штучную кому. 2 жніўня сэрца ня вытрымала. Налета ён мог адзначыць 70-гадовы юбілей.

12:17 4.8.2020

BBC: Іран занізіў колькасьць памерлых ад COVID-19 амаль у тры разы


Улады Ірану заніжаюць дадзеныя аб сьмяротнасьці ад каранавірусу. Да такой высновы прыйшло расьсьледаваньне журналістаў Пэрсыдзкай службы BBC.

Паводле афіцыйных дадзеных уладаў Ірану, з пачатку эпідэміі да 20 ліпеня ахвярамі каранавірусу ў краіне сталі 14 405 чалавек, усяго інфікавана было каля 280 тысяч.

Аднак, паводле дакумэнтаў, атрыманых BBC ад ананімных крыніц у Іране, колькасьць ахвяр у краіне амаль у тры разы вышэйшая, чым афіцыйна абвешчана — каля 42 тысяч, а інфікаваных больш амаль удвая.

12:14 4.8.2020

У ЗША эпідэмія распаўсюдзілася з гарадоў на пэрыфэрыю

Каардынатар Белага дому ў справе супрацьдзеяньня каранавірусу доктар Дэбара Біркс заявіла ў інтэрвію CNN, што эпідэмія ў ЗША ўступіла ў новую фазу: каранавірус распаўсюдзіўся значна шырэй, чым гэта было ў сакавіку і красавіку. Эпідэмія паразіла ня толькі гарады, але і пэрыфэрыю.

Біркс падкрэсьліла неабходнасьць выконваць рэкамэндацыі органаў аховы здароўя: насіць маскі і трымаць сацыяльную дыстанцыю.

«Усім жыхарам невялікіх паселішчаў, удалечыні ад гарадзкіх агламэрацый, хачу сказаць: у вас няма імунітэту да каранавірусу. Калі вы жывяце побач са сваякамі, людзьмі некалькіх пакаленьняў, і ў вашай мясцовасьці ўспышка эпідэміі, вам давядзецца насіць маскі нават дома», сказала Біркс.

13:53 3.8.2020

99 новых выпадкаў і 4 прызнаныя сьмерці. Афіцыйная статыстыка COVID-19 у Беларусі на 3 жніўня

Паводле Міністэрства здароўя, на 3 жніўня ў Беларусі:

  • агулам 68 166 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19 (у іх лік уваходзяць тыя, хто паправіўся і хто памёр);
  • 571 памёр; з памерлых усе, як піша міністэрства, былі «з шэрагам хранічных захворваньняў» і каранавіруснай інфэкцыяй (шматлікія родзічы памерлых кажуць, што гэта ня так — паміралі і без хранічных хваробаў);
  • 62 943 пацыенты паправіліся і выпісаныя пасьля COVID-19;
  • гэта значыць, за дзень выявілі яшчэ 99 выпадкаў (менш за 100 упершыню з 4 красавіка) і прызналі яшчэ 4 сьмерці, а выпісалі 47 чалавекі;
  • такім чынам, колькасьць «актыўных выпадкаў» — 4652; іх стала больш на 48 за дзень (на столькі ж павялічылася ў мінулы панядзелак, пасьля ж за шэсьць дзён зьменшылася на 1617);
  • ад пачатку эпідэміі ў краіне зрабілі 1 323 814 тэстаў, 3838 за дзень, зь якіх станоўчы вынік далі 2,58% (цягам мінулага тыдня доля станоўчых тэстаў вагалася ў раёне 1–2%, але тэстаў на дзень было ў некалькі разоў больш);
  • колькі пацыентаў у цяжкім стане ці на штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, а таксама колькі хворых выпісалі дамоў на «амбуляторнае лячэньне», не паведамляюць.

Гэтым лічбам выказваюць недавер валянтэры і некаторыя мэдыкі, лічбы зьдзіўляюць знаёмых з законамі матэматычнай статыстыкі.

09:03 3.8.2020

Прэм'ер-міністар Косава паведаміў, што захварэў COVID-19

Прэм'ер-міністар Косава Авдула Хоці паведаміў 2 жніўня аб станоўчым выніку тэсту на каранавірусную хваробу COVID-19. Хоці адзначыў, што мае лёгкі кашаль, аднак іншых распаўсюджаных сымптомаў хваробы няма.

«Зь сёньняшняга дня я буду знаходзіцца ў ізаляцыі цягам двух тыдняў. Я буду выконваць сваю працу з дому», — паведаміў кіраўнік ураду Косава ў Facebook.

Акрамя Хоці, на каранавірусную хваробу з сусьветных палітыкаў перахварэлі ў прыватнасьці прэм'ер-міністар Вялікай Брытаніі Барыс Джонсан, прэзыдэнт Бразыліі Жаір Балсанару, прынц Манака Альбэрт Другі. Пра «бессымптомнае» цячэньне COVID-19 у сябе паведаміў і Аляксандар Лукашэнка.

14:25 31.7.2020

Яшчэ 143 выпадкі і 6 прызнаных сьмерцяў. Афіцыйная статыстыка COVID-19 у Беларусі на 31 ліпеня

Паводле Міністэрства здароўя, на 31 ліпеня ў Беларусі:

  • агулам 67 808 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19 (у іх лік уваходзяць тыя, хто паправіўся і хто памёр);
  • 559 памерлі; з памерлых усе, як піша міністэрства, былі «з шэрагам хранічных захворваньняў» і каранавіруснай інфэкцыяй (шматлікія родзічы памерлых кажуць, што гэта ня так — паміралі і без хранічных хваробаў);
  • 62 444 пацыенты паправіліся і выпісаныя пасьля COVID-19;
  • гэта значыць, за дзень выявілі яшчэ 143 выпадкі і прызналі яшчэ 6 сьмерцяў, а выпісалі 679 чалавекі;
  • такім чынам, колькасьць «актыўных выпадкаў» — 4805; іх стала менш на 542 за дзень;
  • ад пачатку эпідэміі ў краіне зрабілі 1 299 428 тэстаў, 10 842 за дзень, зь якіх станоўчы вынік далі 1,32%;
  • колькі пацыентаў у цяжкім стане ці на штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, а таксама колькі хворых выпісалі дамоў на «амбуляторнае лячэньне», не паведамляюць.

Гэтым лічбам выказваюць недавер валянтэры і некаторыя мэдыкі, лічбы зьдзіўляюць знаёмых з законамі матэматычнай статыстыкі.

14:07 30.7.2020

147 новых выпадкаў і 5 сьмерцяў. Афіцыйная статыстыка COVID-19 у Беларусі на 30 ліпеня

Паводле Міністэрства здароўя, на 30 ліпеня ў Беларусі:

  • агулам 67 665 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19 (у іх лік уваходзяць тыя, хто паправіўся і хто памёр);
  • 553 памерлі; з памерлых усе, як піша міністэрства, былі «з шэрагам хранічных захворваньняў» і каранавіруснай інфэкцыяй (шматлікія родзічы памерлых кажуць, што гэта ня так — паміралі і без хранічных хваробаў);
  • 61 765 пацыентаў паправіліся і выпісаныя пасьля COVID-19;
  • гэта значыць, за дзень выявілі яшчэ 147 выпадкаў і прызналі яшчэ 5 сьмерцяў, а выпісалі 323 чалавекі;
  • такім чынам, колькасьць «актыўных выпадкаў» — 5347; іх стала менш на 181 за дзень (днём раней колькасьць «актыўных выпадкаў» скарацілася адразу на 626 — выпісалі адразу 773 чалавек);
  • ад пачатку эпідэміі ў краіне зрабілі 1 288 586 тэсты, 10 003 за дзень, зь якіх станоўчы вынік далі 1,47%;
  • колькі пацыентаў у цяжкім стане ці на штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, а таксама колькі хворых выпісалі дамоў на «амбуляторнае лячэньне», не паведамляюць.

Гэтым лічбам выказваюць недавер валянтэры і некаторыя мэдыкі, лічбы зьдзіўляюць знаёмых з законамі матэматычнай статыстыкі.

19:31 29.7.2020

У Туркмэністане грамадзянам кажуць маскаваць магілы, каб іх не разгледзелі са спадарожнікаў


Улады Лябапскай вобласьці Туркмэністану патрабуюць ад сваякоў памерлых маскаваць магілы, каб іх не было відаць са спадарожнікаў. У краіне, дзе ўсё яшчэ адмаўляюць наяўнасьць каранавірусу, перапоўненыя бальніцы і расьце сьмяротнасьць, паведамляе туркмэнская служба Радыё Свабода.

Загрузіць яшчэ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

XS
SM
MD
LG