Напярэдадні выбараў па ўсёй Беларусі пройдуць канцэрты зорак расейскай эстрады

Мітынг-канцэрт за Аляксандра Лукашэнку ў Пінску, 2 жніўня. Фота: Павал Куніцкі, Tut.by
Мітынг-канцэрт за Аляксандра Лукашэнку ў Пінску, 2 жніўня. Фота: Павал Куніцкі, Tut.by

У Менск, апроч вядомага ў 90-х гурта «Кар-мэн», прывязуць яшчэ і знаных рэп-выканаўцаў з ЗША. Канцэрты пройдуць увечары перад асноўным днём галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах.​

Уваход на сьвяточны канцэрт вольны, якое менавіта будзе сьвята не ўдакладняецца. Вядома, што 8 жніўня адзначаецца Міжнародны дзень альпінізму.

На пляцоўцы каля менскага Палацу спорту выступяць амэрыканскія рэперы Tyga і Saint Jhn, расейскія гурты «Кар-мэн», «Отпетые мошенники», а таксама іншыя беларускія і замежныя артысты. Прыканцы канцэрту анансавалі салют.

Падобныя канцэрты пройдуць у Берасьці, Віцебску і Горадні.

У Берасьці выступяць Алег Віньнік, Юльяна Кавулава, Стас Пʼеха, Аксана Кавалеўская, гурт «Краскі».

У цэнтры Віцебску будуць выступаць Рыгор Лепс, Аляксандар Панайотаў, гурты «Фабрика» і «Лас Вегас».

У Горадні — Леанід Агуцін, Уладзімір Прэсьнякоў, Руслан Аляхно, Эліна Чага.

​
XS
SM
MD
LG