Назіральніка ад ініцыятывы «Честные люди» Івана Дубовіка 5 жніўня пакаралі 10 суткамі арышту, піша праваабарончы цэнтар «Вясна».
Назіральніка прызналі вінаватым у непадпарадкаваньні міліцыі.
Івана Дубовіка затрымалі ў Менску 4 жніўня, у першы дзень датэрміновага галасаваньня. Участковая камісія выклікала на яго міліцыю за тое, што ён ім уручаў лісты «За сумленныя выбары».