Затрымалі аднаго з кіраўнікоў ініцыятывы «Честные люди». Папярэдне — у межах справы «Белгазпрамбанку»

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Праваабаронцам стала вядома, што 4 жніўня затрымалі аднаго з кіраўнікоў ініцыятывы «Честные люди» Ільлю Шапаткоўскага, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Паводле папярэдняй інфармацыі, яго затрымлівалі супрацоўнікі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў у межах справы «Белгазпрамбанку».

Ільля Шапаткоўскі зьяўляецца добрым знаёмым Віктара Бабарыкі. Зь першых дзён існаваньня штабу Бабарыкі ён браў актыўны ўдзел у яго працы і ўзначальваў аддзел вэрыфікацыі подпісаў. Пасьля адмовы ў рэгістрацыі Бабарыкі ў якасьці кандыдата на пасаду прэзыдэнта Ільля Шапаткоўскі актыўна ўдзельнічаў у працы ініцыятывы «Честные люди».

Таксама ў гэты дзень на допыт у ДФР вазілі дырэктарку ТАА «Хайв Проджэкт» (MolaMola і Ulej.by) Аліну Лісаковіч. Пасьля допыту яе адпусьцілі, але забралі мабільны тэлефон. У Ільлі Шапаткоўскага допыт праходзіць 5 жніўня.

Інфармацыя будзе дапаўняцца.

18 чэрвеня затрымалі вылучэнца ў кандыдаты ў прэзыдэнты Віктара Бабарыку і ягонага сына Эдуарда Бабарыку, які таксама кіраваў перадвыбарным штабам Бабарыкі, абодва знаходзяцца ў СІЗА КДБ.

Віктар і Эдуард Бабарыкі, а таксама затрыманыя сябры ягонай ініцыятыўнай групы Сьвятлана Купрэева, Уладзімер Дудараў, Алена Карагачава і Дзьмітры Карака прызнаныя палітычнымі зьняволенымі.

​
XS
SM
MD
LG