Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская і Дзьмітрыеў апублікавалі расклад мітынгаў. Астатнія кандыдаты — не 


Ілюстрацыйнае фота. Людзі на агітацыйным пікеце Сьвятланы Ціханоўскай у Гомлі 26 ліпеня
Ілюстрацыйнае фота. Людзі на агітацыйным пікеце Сьвятланы Ціханоўскай у Гомлі 26 ліпеня

Кандыдаты ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятлана Ціханоўская і Андрэй Дзьмітрыеў анансавалі расклад перадвыбарчых паездак і мітынгаў на бліжэйшыя дні.

Ганна Канапацкая, Сяргей Чэрачань і Аляксандар Лукашэнка перадвыбарчых мітынгаў не анансавалі.

Наступныя мітынгі кандыдаткі ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай з удзелам прадстаўніц аб’яднанага штабу Веранікі Цапкалы і Марыі Калесьнікавай адбудуцца:

  • 29.07 — Асіповічы (18.00), стадыён «Алімпіец» па вул. Сташкевіча,
  • 30.07 — Менск (18:00), парк Дружбы народаў (вялікі мітынг).

Таксама на сайце Віктара Бабарыкі ёсьць мапа мітынгаў у падтрымку Сьвятланы Ціханоўскай па ўсёй Беларусі, якая ўвесь час абнаўляецца. На ёй пазначаныя гарады, адрасы і час, калі пройдуць перадвыбарчыя мітынгі.

На цяперашні момант мітынгі з удзелам давераных асобаў Сьвятланы Ціханоўскай у пэрыяд з 28 ліпеня па 2 жніўня заплянаваныя ў:

  • Менску (28–31 ліпеня);
  • Менскай вобласьці: Мар’іна Горка (28.07), Любань (29.07), Салігорск (30.07), Слуцак (31.07), Клецак (1.07), Нясьвіж (2.07);
  • Гомельскай вобласьці: Хойнікі (28.07), Ветка (29.07), Акцябрскі (30.07), Рагачоў (31.07), Чачэрск (1.08), Петрыкаў (2.08);
  • Віцебскай вобласьці: Талачын (28 і 31.07), Гарадок (29.07), Дуброўна, Шуміліна (30.07), Сянно, Чашнікі (1.08), Віцебск (2.08).

Графік паездак кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Дзьмітрыева на бліжэйшыя дні выглядае наступным чынам:

  • 28 ліпеня — Смалявічы (15–16.00), Барысаў (17–20.00),
  • 29 ліпеня — Чэрвень (10–11.00), Беразіно (12–13.00), Бялынічы (14–15.00), Быхаў (16–17.00), Магілёў (18–20.00),
  • 30 ліпеня — Маладэчна (12–14.00), Калодзішчы (19–20.00),
  • 31 ліпеня — Жодзіна (11.30–13.00), Крупкі (14–15.30), Ворша (17–20.00),
  • 1 жніўня — Наваградак (10–11.00), Шчучын (12–13.00), Скідаль (14.30–16.00), Горадня (17–20.00),
  • 2 жніўня — Горадня (9–10.00), Масты (12.30–14.00), Ваўкавыск (15–16.00), Слонім (17–19.00), Мір (20–21.00).

Пра месца і фармат сустрэч з кандыдатам у кожным горадзе можна даведацца на сайце Андрэя Дзьмітрыева.

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
  • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
  • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
  • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
  • 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
  • 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
  • Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG