Сьвятлана Ціханоўская заявіла, што хоча выступіць у Нацыянальным Сходзе ў той жа дзень, як і Лукашэнка

Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

Сьвятлана Ціханоўская 28 ліпеня падала зварот з просьбай выступіць на паседжаньні пазачарговай сэсіі Нацыянальнага Сходу Беларусі. Яно адбудзецца 3 жніўня, перад пачаткам датэрміновага галасаваньня​ на прэзыдэнцкіх выбарах.

На той жа сэсіі са сваім пасланьнем будзе выступаць Аляксандар Лукашэнка.

Паводле артыкула 74 Выбарчага кодэксу, усе кандыдаты ў прэзыдэнты з моманту іх рэгістрацыі маюць роўнае права выступаць на перадвыбарных і іншых сходах, нарадах. У тым ліку па дзяржаўным тэлебачаньні.


«Ён таксама знаходзіцца ў статусе кандыдата, а згодна з артыкулам 73 усе кандыдаты ў прэзыдэнты валодаюць роўнымі правамі і нясуць роўныя абавязкі. Мы выказваем сваю думку, зь якой трэба лічыцца. Разам — пераможам», — гаворыцца ў паведамленьні.

Свой зварот Ціханоўская накіравала ў:

  • Палату прадстаўнікоў;
  • Савет Рэспублікі;
  • Цэнтральную выбарчую камісію;
  • Нацыянальную дзяржаўную тэлерадыёкампанію.

Датэрміновае галасаваньне пачнецца ў аўторак 4 жніўня. Асноўны дзень галасаваньня — 9 жніўня.

​
XS
SM
MD
LG