У Горадні прайшоў трэці пікет Сьвятланы Ціханоўскай безь яе самой. У Румлёўскім парку 26 ліпеня сабралася каля 300-400 чалавек. Людзі паблізу зь пікетам загараюць і слухаюць прамовы выступоўцаў. Некаторыя прыехалі туды проста зь лецішчаў зь вёдрамі ягад.
Сьвятлана Ціханоўская ў Горадню яшчэ не прыяжджала. Першы пікет у Калоскім сабраў каля 1700 чалавек. Тады ж са сцэны выступіла знакамітая пэнсіянэрка Галіна Андрэйчык, якой цікавіўся КДБ.