У Барысаве на падыходзе да агітацыйнага пікету кандыдаткі ў прэзыдэнты Святланы Ціханоўскай, які заплянаваны на 19:00, затрымалі актывістаў «Народнай Грамады» і «Эўрапейскай Беларусі», паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Дакладна вядома, што затрыманыя Алена Філатава, Андрэй Кірэеў, Вольга Мікалайчык, Андрэй Войніч. Магчыма, затрыманых больш.
Як паведамляе актывіст Валянцін Троцкі, таксама няма сувязі з Валянцінам Фраловым і іншымі. Прозьвішчы затрыманых высьвятляюцца.
Агітацыйны пікет з кандыдаткай у прэзыдэнты Святланай Ціханоўскай у Барысаве заплянаваны на 23 ліпеня, 19:00. За 50 кілямэтраў ад Менску ДАІ спыніла машыны аб’яднанага штабу Ціханоўскай, якія ехалі на пікет у Барысаў. Пасьля праверкі дакумэнтаў машыны адпусьцілі. Сьвятлана Ціханоўская ў выніку пачала свой выступ у Барысаве з спазьненьнем на чвэрць гадзіны.