Музыку TonqiXod Субача з ініцыятыўнай групы Бабарыкі арыштавалі на 10 сутак

Гурт Tonqixod (Максім Субач справа) з узнагароднай ад Experty.by, 2018 год
Гурт Tonqixod (Максім Субач справа) з узнагароднай ад Experty.by, 2018 год

Справу супраць Субача за «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням» міліцыі спынілі, а асудзілі за «хуліганства».

Сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі, музыку гуртоў TonqiXod і Subtonans Максіма Субача 22 ліпеня асудзілі на 10 дзён арышту, паведаміла на Facebook першая намесьніца старшыні Беларускага ПЭН-цэнтру Тацяна Нядбай.

У чым было парушэньне, цяпер невядома, але адвакатка спрабуе гэта высьветліць. Вядома, што справу супраць Субача за «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням» міліцыі спынілі, а асудзілі за «хуліганства».

Дакладны час затрыманьня Субача таксама невядомы. Ён перастаў выходзіць на сувязь вечарам 19 ліпеня.

​
XS
SM
MD
LG