Старшыня партыі «Грамада» і кандыдат у прэзыдэнты Сяргей Чэрачань 16 ліпеня апублікаваў сваю перадвыбарчую праграму.
Чэрачань апублікаваў сваю праграму першым зь пяці кандыдатаў у прэзыдэнты.
Асноўныя тэзісы:
- Увесьці мясцовае самакіраваньне для разьвіцьця рэгіёнаў;
- Стварыць умовы для разьвіцьця малога і сярэдняга бізнэсу (правесьці «сумленную і празрыстую прыватызацыю»);
- Разьвіваць нацыянальныя каштоўнасьці і самаідэнтычнасьць (вярнуць бел-чырвона-белы сьцяг, падтрымліваць беларускую мову і карыстацца расейскай, выйсьці з АДКБ і не ўваходзіць у NATO);
- Адкрыць Беларусь для сьвету і сьвет для Беларусі;
- Стварыць камфортнае асяродзьдзе для жыцьця беларусаў (адмяніць тэрміновую службу ў войску і разьмеркаваньне пасьля ўнівэрсытэтаў і каледжаў, зьменшыць падаткі);
- Прыбраць тое, што перашкаджае беларусам жыць і працаваць (адмяніць «падатак на дармаедаў», транспартны падатак і абавязковае разьмеркаваньне, увесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне);
- Вярнуць беларусам падтрымку і абарону дзяржавы;
- Зрабіць дзяржаву абслуговым сэрвісам для грамадзян.