Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На падтрымку беларускай эканомікі падчас пандэміі ўлады далі $9,5 млн


Belarus — Belarusian rouble, coins, rubiel, inflation, money, banknotes, 2020
Belarus — Belarusian rouble, coins, rubiel, inflation, money, banknotes, 2020

Прэм’ер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка сустрэўся 8 ліпеня з калектывам Барысаўскага заводу аўтатрактарнага электраабсталяваньня (БАТЭ) і расказаў пра захады дзяржавы ў падтрымцы эканомікі падчас пандэміі каранавірусу.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Як заявіў Раман Галоўчанка, агулам сытуацыя ў беларускай эканоміцы не «абсалютна вясёлкавая», але «кантраляваная». За пяць месяцаў беларуская эканоміка «недабрала» 1,8% валавага ўнутранага прадукту, але ў Расеі і краінах Эўразьвязу страты большыя, заявіў прэм’ер. А страты беларускай эканомікі, мяркуе ён, нельга кампэнсаваць за кошт нейкіх рэзэрваў — «у нас такіх няма».

Падтрымка беларускай эканомікі ва ўмовах пандэміі, заявіў прэм’ер, ужо склала 23 млн беларускіх рублёў — каля 9,5 млн даляраў па курсе на момант публікацыі. Гэтая сума — не наўпроставая падтрымка, а прэфэрэнцыі і падатковыя палёгкі паводле ўказу №143. Таксама дзейнічае ўказ №178, які дае небюджэтным арганізацыям права на субсыдыі для даплатаў працаўнікам за няпоўны працоўны час.

Папярэдні ўрад зь Сяргеем Румасам на чале плянаваў падтрымку эканомікі ў час пандэміі на большую суму110 млн рублёў. Тагачасны намесьнік міністра эканомікі абяцаў, што падтрымка дасягне «некалькіх адсоткаў ВУП» (1% ВУП 2019 году — каля 1,32 млрд рублёў).

Тым часам Латвія — самая маленькая краіна з суседніх зь Беларусьсю, з насельніцтвам, меншым у 5 разоў — мае пусьціць 4,5 млрд эўра на пераадоленьне каранавіруснага крызісу. Зь іх 2 млрд эўра маюць пайсьці на пашырэньне ўжо прынятых захадаў кшталту выплаты дапамогі грамадзянам і разьвіцьця інфраструктуры, 1,5 млрд — для кампэнсацыі недабору падаткаў і 1 млрд — на інвэстыцыі ў прыватны сэктар.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG