Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ў 4 разы павялічылася вымушаная няпоўная занятасьць


Ірына Касьцевіч

Сытуацыя на беларускім рынку працы кіруецца, людзі захавалі працоўныя месцы, хоць вымушаная няпоўная занятасьць павялічылася ў чатыры разы, заявіла міністарка працы і сацыяльнай абароны Ірына Касьцевіч.

«Зьмены пайшлі ўжо ў красавіку і траўні, мы гэта добра бачылі, праглядалася праблема. І калі паглядзець пяць месяцаў, то за гэты час занятыя ў эканоміцы 99,8%, гэта значыць на 0,2% колькасьць занятых зьнізілася», — паведаміла чыноўніца ў інтэрвію тэлеканалу СТБ.

Яна адзначыла, што наймальнікі, буйны і сярэдні бізнэс, абышліся без масавых звальненьняў зь неабгрунтаваных прычын.

«Мы праманіторылі 288 арганізацый сярэдняга і буйнога бізнэсу і ўбачылі: з пагадненьнем бакоў — гэта 70% ад звольненых. Ёсьць парушэньні, але гэта не масавая зьява, адзінкавыя выпадкі парушэньня нормаў Працоўнага кодэксу, невыкананьня з боку наймальніка».

Агулам, паводле Ірыны Касьцевіч, наймальнікі дэманструюць сацыяльную адказнасьць у адносінах да сваіх калектываў.

«Так, павялічыўся маштаб прастояў, скарочанага рэжыму працы. Менавіта гэтую форму выбраў наймальнік, каб захаваць працоўныя калектывы. Па травень вымушаная няпоўная занятасьць павялічылася ў чатыры разы. Гэта вялікі рост, але самае галоўнае для чалавека, што ён захаваў за сабой працоўнае месца. Самае галоўнае для наймальніка — ён захаваў свой калектыў», — падсумавала кіраўніца Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG