Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС: 300 тысяч чалавек ўзялі ўдзел у сьвяткаваньні Дня Незалежнасьці


Афіцыйны Дзень Незалежнасьці 3 ліпеня 2020 году, Менск

3 ліпеня ў Беларусі прайшло 361 сьвяточнае мерапрыемства з нагоды Дня Незалежнасьці. Агулам у ім узялі ўдзел 300 тысяч беларусаў, паведамляе прэс-служба МУС.

Апэратыўная абстаноўка ў краіне была спакойнай, надзвычайных сытуацый ды здарэньняў у месцах правядзеньня масавых мерапрыемстваў не дапушчана, удакладняюць у прэс-службе.

«Разам з тым, зафіксаваныя адзінкавыя факты парушэньня грамадзкага парадку па-за месцамі правядзеньня мерапрыемстваў. У асноўным гэта дробнае хуліганства, парушэньне патрабаваньняў закона аб масавых мерапрыемствах. У асобных выпадках затрыманыя за зьдзяйсьненьне супрацьпраўных дзеяньняў дастаўляліся для разьбіральніцтва ў органы ўнутраных справаў», — распавялі ў МУС.

Паводле міліцыі, агулам за 3 ліпеня ў Беларусі зарэгістравана 115 злачынстваў і 15 здарэньняў.

Нагадаем, учора ў розных гарадах Беларусі былі затрыманыя некалькі грамадзкіх актывістаў і простых грамадзян. У Берасьці адбылася стыхійная акцыя: людзі пляскалі ў далоні. Некалькі чалавек жорстка затрымаў АМАП.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG