Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Тысячагадовая гісторыя» і перамога над фашыстамі. Лукашэнка павіншаваў з Днём Рэспублікі


Рэпетыцыя параду на Дзень Рэспублікі, 2019 год
Рэпетыцыя параду на Дзень Рэспублікі, 2019 год

Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі апублікавала 2 ліпеня віншаваньне з афіцыйным Днём Незалежнасьці (Днём Рэспублікі), які адзначаюць 3 ліпеня.

«Наша больш як 1000-гадовая гісторыя — пастаянная барацьба народу за сваю зямлю, духоўныя каштоўнасьці і самавызначэньне, — гаворыцца ў пасланьні Лукашэнкі. — І нават пасьля зьяўленьня на мапе сьвету сувэрэннай Рэспублікі Беларусь нам пастаянна даводзіцца адстойваць права на самастойны шлях разьвіцьця».

У пасланьні адзначаецца, што гэта «сымбалічна», што «галоўнае сьвята краіны» прыпала на «дзень вызваленьня беларускай сталіцы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».

«Вялікая Перамога выратавала нас ад зьнішчэньня», — адзначае Лукашэнка.

Сьвята было прызначана на гэты дзень па выніках рэфэрэндуму 1996 году, які ня быў прызнаны свабодным і дэмакратычным краінамі Эўразьвязу і Злучанымі Штатамі, ладзіўся і праводзіўся са шматлікімі парушэньнямі. Да таго рэфэрэндуму Дзень Незалежнасьці адзначаўся 27 ліпеня — у дзень, калі ў 1990-м Вярхоўны савет БССР прыняў дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце.

Сёлета на 3 ліпеня заплянавалі сьвяточныя імпрэзы ў розных гарадах Беларусі. У сталіцы плянуюць правесьці шэсьце «Беларусь памятае» і шэраг канцэнтаў, галоўны зь якіх — «Беларусь бязьмежная» каля стэлы «Менск — горад-герой». На 23:00 заплянаваны сьвяточны салют. У паведамленьнях дзяржаўных СМІ аб сьвяточных імпрэзах ня згадваюцца захады засьцярогі ў сувязі з пандэміяй каранавірусу.

Ці возьме ўдзел у сьвяткаваньні сам Аляксандар Лукашэнка, не ўдакладняецца.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG