Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад ухваліў пастанову аб сьпісе неўязных у Беларусь, частка разьдзелаў у ёй засакрэчана


Пашпарт з забаронай на ўезд у Беларусь украінскаму пісьменьніку Сяргею Жадану, які быў у расейскім «чорным сьпісе».
Пашпарт з забаронай на ўезд у Беларусь украінскаму пісьменьніку Сяргею Жадану, які быў у расейскім «чорным сьпісе».

Савет Міністраў Беларусі прыняў пастанову аб сьпісе асобаў, якім уезд у Беларусь забаронены або «непажаданы». Тэкст пастановы апублікаваны 26 чэрвеня, набывае моц ад 1 ліпеня.

Сьпіс «непажаданых» і тых, каму ўезд забаронены, будзе выдавацца іншым дзяржавам і арганізацыям. Людзям абяцаюць даваць зьвесткі пра іх прысутнасьць або адсутнасьць у сьпісе бясплатна на запыт, у тым ліку праз інтэрнэт.

Палажэньне вызначае парадак узаемадзеяньня дзяржаўных органаў пры вядзеньні сьпісу, формы дакумэнтаў, парадак уключэньня і выключэньня са сьпісу.

Разьдзелы 4, 5 і 6 у пастанове засакрэчаныя — «для службовага карыстаньня». Таксама засакрэцілі падставы, на якіх зьвесткі аб іншаземцах могуць уносіцца ў сьпіс Камітэтам дзяржаўнай бясьпекі і на якіх КДБ можа выключаць людзей са сьпісу.

У Беларусь і раней не дапускалі пэўныя катэгорыі замежных грамадзян, у прыватнасьці палітыкаў, праваабаронцаў, але пра гэта яны даведваліся ўжо на мяжы, калі былі вымушаныя вяртацца дамоў. Апрача таго беларускія памежнікі не пускаюць на тэрыторыю краіны замежных грамадзян, якія знаходзяцца ў аналягічным расейскім сьпісе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG