Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША забаранілі ўезд з краіны, дзе прэзыдэнт называе каранавірус «звычайным грыпам»


Вуліца ў Нью-Ёрку

У аўторак у ЗША ўступае ў сілу забарона на ўезд у краіну прыежджых з Бразыліі. Мэта — абмежаваць распаўсюд каранавірусу. Колькасьцю пацьверджаных выпадкаў заражэньня Бразылія саступае толькі ЗША.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Перш плянавалі ўвесьці забарону на два дні пазьней, у чацьвер. Улады не ўдакладняюць прычыну пераносу даты.

Забарона распаўсюджваецца на ўсіх замежных грамадзян, якія пабывалі ў Бразыліі на працягу двух тыдняў да меркаванага ўезду ў ЗША.

Бразылія апошнім часам стала адным з найбуйнейшых асяродкаў каранавірусу: паводле статыстыкі ўнівэрсытэту Джонза Гопкінза, яна саступае па колькасьці пацьверджаных выпадкаў толькі ЗША.

Бразыльскае міністэрства здароўя ў панядзелак паведаміла, што за папярэднія суткі ад каранавірусу памерлі 807 чалавек. У ЗША дзённы паказьнік склаў 620 сьмерцяў.

Як тлумачаць у Белым доме, забарона «дапаможа гарантаваць, што замежныя грамадзяне, якія пабывалі ў Бразыліі, ня будуць крыніцай дадатковых заражэньняў у краіне».

Раней прэзыдэнт Дональд Трамп увёў аналягічныя забароны на ўезд у краіну з Кітаю, Ірану, Вялікай Брытаніі, Ірляндыі і 26 краін Шэнгенскай зоны.

Прэзыдэнт Бразыліі Жаір Балсанару на працягу некалькіх месяцаў прыхоўваў сур’ёзнасьць пагрозы каранавірусу, называючы яго «звычайным грыпам», заклікаючы кампаніі аднавіць працу і грэбуючы рэкамэндацыямі пра сацыяльнае дыстанцыяваньне. З словаў Балсанару, разбураная эканоміка забярэ больш жыцьцяў, чым хвароба.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG