Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія памежнікі злавілі на «саюзнай» мяжы 2 групы беларускіх нелегалаў


Беларуска-расейскае памежжа

Супрацоўнікі Памежнага ўпраўленьня ФСБ Расеі спынілі шэраг спробаў незаконнага ўезду беларусаў, піша «Смоленская газета».

У раёне населенага пункту Зімоніна Шумяцкага раёну затрымалі 8 чалавек, якія спрабавалі на двух легкавых аўтамабілях па лясной дарозе заехаць у Расею. Празь дзьве гадзіны каля вёскі Двупаляны Красьнінскага раёну папаліся яшчэ пяцёра. Усе парушальнікі — беларусы.

«Устаноўлена, што частка зь іх скарысталася аб’явамі ў сацыяльных сетках, якія прапануюць за грошы паслугі „правадыроў“ у абыход месцаў нясеньня службы нарадаў, — паведамілі ў Памежным упраўленьні ФСБ Смаленскай вобласці. — Усе замежныя грамадзяне прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасьці і вернутыя на тэрыторыю сумежнай дзяржавы».

Таксама паведамляецца, што падразьдзяленьнем дазнаньня распачатая крымінальная справа за незаконнае перасячэньне дзяржаўнай мяжы Расеі ў дачыненьні да іншага беларуса. Аднойчы яго ўжо выправоджвалі на радзіму, але зноў затрымалі на тэрыторыі Руднянскага раёну, калі той паўторна перасек дзяржаўную мяжу.

Мяжа Расеі закрытая ў сувязі з пандэміяй каранавірусу. Зь беларускага боку межы застаюцца акрытымі, але ўсе суседнія дзяржавы забаранілі ўезд да іх іншаземцаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG