Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Я буду насіць вашу цішотку кожны дзень». Акторка Купалаўскага з атачэньня Лукашэнкі адрэагавала на затрыманьні каля Symbal.by


Затрыманьні каля крамы Symbal.by 23 чэрвеня

Марта Голубева, акторка Купалаўскага тэатру і экс-салістка «Верасоў» пракамэнтавала ў Інстаграме затрыманьні людзей у чарзе каля крамы Symbal.by 23 чэрвеня.

«Людзей затрымалі за тое, што яны стаялі ў чарзе ў краму. Лю́быя Symbal.by, я буду насіць вашу цішотку кожны дзень. У мяне ёсьць і кубачак», — напісала яна ў сторыс Інстаграм.

На фота ў сторыс Марта ў масцы стаіць каля крамы Symbal.by, пад фота падпіс: «страшэнна хочацца купляць беларускае».

Там жа Марта Голубева працытавала беларускі гурт Naviband, які сёньня таксама пракамэнтаваў апошнія затрыманьні каля крамы Symbal.by і прэзэнтаваў песьню пад назвай «Іншымі», прысьвечаную апошнім падзеям у Беларусі, дадаўшы «Я ведала, што вы іншыя. #дужыя».

Марту Голубеву ня раз бачылі ў атачэньні Аляксандра Лукашэнкі.

Упершыню яе заўважылі ў кампаніі Лукашэнкі на сьвяточным канцэрце ў гонар Дня незалежнасьці ў 2008 годзе. На знакамітым фота, якое зьявілася ў многіх СМІ, 18-гадовая салістка «Верасоў» танчыла разам з прэзыдэнтам.

Марта Голубева (справа) з Аляксандрам Лукашэнкам на канцэрце на Дзень незалежнасьці ў 2008 годзе
Марта Голубева (справа) з Аляксандрам Лукашэнкам на канцэрце на Дзень незалежнасьці ў 2008 годзе

Пазьней яна стала пэрыядычна зьяўляцца побач з Лукашэнкам на сьвецкіх раўтах і афіцыйных сустрэчах. Напрыклад, у 2009 годзе Голубеву бачылі з Лукашэнкам на адкрыцьці абноўленага Вялікага тэатру опэры і балету, у 2013 яна суправаджала кіраўніка Беларусі на адкрыцьці Купалаўскага пасьля рэканструкцыі, у 2016-м — сядзела побач з Лукашэнкам на фінале «Міс Беларусь-2016». Бачылі яе і сярод дзяўчат, якія зьбіралі кавуны на прэзыдэнцкім участку.

23 чэрвеня бізнэсовец Павал Белавус абвясьціў пра закрыцьцё крамы Symbal.by з 29 чэрвеня пад ціскам уладных праверак. Пасьля гэтай абвесткі да крамы прыйшлі дзясяткі людзей, утварылася чарга. Хутка да крамы пад’ехаў аўтазак, АМАП разагнаў чаргу, затрымаўшы каля 20 чалавек.

На затрыманых склалі пратаколы за «ўдзел у масавым мерапрыемстве» і «непадпарадкаваньне міліцыі». У МУС абргунтавалі затрыманьні скаргамі некалькіх чалавек на бойкі каля крамы.

Апоўдні 24 чэрвеня каля менскай крамы Symbal.by зноў утварылася чарга. Да крамы прыехалі супрацоўнікі міліцыі і сталі пытаць, чаму пакупнікоў так павольна абслугоўваюць, што ўтвараецца чарга.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG