Бабарыка пракамэнтаваў абвінавачаньні ў датычнасьці да крымінальных злачынстваў. ВІДЭА

абноўлена
Віктар Бабарыка, 11 чэрвеня
Віктар Бабарыка, 11 чэрвеня

Увечары 12 чэрвеня штаб Віктара Бабарыкі зладзіў жывую трансьляцыю, дзе патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Беларусі пракамэнтаваў абвінавачаньні ў датычнасьці да крымінальных спраў, заведзеных Дзяржкантролем.

Бабарыка заявіў, што перадаў сваім сябрам Дзьмітрыю і Віктару 100 тысяч даляраў і 100 тысяч эўра, а таксама аблігацыі на суму 200 тысяч эўра і 100 тысяч эўра.

Бабарыка сказаў, што перадаў гэтыя грошы і каштоўныя паперы сваім сябрам на выпадак непрадбачаных сытуацый, бо ён банкір і не захоўвае грошы ў адным кашы. Ён сказаў, што грошы задэкляраваныя і зь іх сплачаны падаходны падатак. Гэтыя сумы Бабарыка зьбіраўся адлюстраваць у дэклярацыі ў выпадку рэгістрацыі кандыдатам на прэзыдэнта.

Ператрусы ў «Белгазпрамбанку» і іншых кампаніях

11 чэрвеня ў галоўны офіс «Белгазпрамбанку» прыйшлі супрацоўнікі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў. Ператрус таксама праходзіў у людзей, зьвязаных з Бабарыкам. Ператрусы праходзяць у рамках крымінальнай справы паводле ч. 2 арт. 243 «Ухіленьне ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры» і ч. 2 арт. 235 «Легалізацыя сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, у асабліва буйным памеры».

У якасьці падазраваных праходзяць прадстаўнікі камэрцыйных структураў, былыя і дзейныя работнікі банкаўскай сыстэмы. Як адзначылі ў Камітэце дзяржаўнага кантролю, Віктар Бабарыка ў рамках справы працэсуальнага статусу ня мае.

​
XS
SM
MD
LG