Лінкі ўнівэрсальнага доступу

+847 выпадкаў COVID-19, агулам 43 403. 240 памерлі. Бабарыка просіць ЦВК зьняць Лукашэнку з рэгістрацыі. Вынікі 1 чэрвеня


Валера Сьмяяна суд пакараў штрафам за акцыю ў падтрымку Ціханоўскага
Валера Сьмяяна суд пакараў штрафам за акцыю ў падтрымку Ціханоўскага

Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, а таксама выбараў у Беларусі, за 1 чэрвеня.

  • Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала 1 чэрвеня ў сваім Telegram-канале новую афіцыйную статыстыку распаўсюду COVID-19. У Беларусі агулам 43 403 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19, 240 памерлі. Гэта значыць, за дзень выявілі яшчэ 847 выпадкаў і прызналі яшчэ 5 сьмерцяў.
  • У Беларусі зарэгістравалі 3600 дзяцей са станоўчым тэстам на каранавірусную інфэкцыю COVID-19. Пра гэта паведаміла 1 чэрвеня галоўная спэцыялістка аддзелу мэдычнай дапамогі маці і дзецям
  • Барысаўскі праваабаронца цэнтру «Вясна» Алег Мацкевіч зьвярнуўся да спэцыяльных дакладчыкаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый з заявай аб парушэньні Рэспублікай Беларусь міжнародных абавязкаў у сувязі з інфармаваньнем пра распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі.
  • Сусьветны банк і Міністэрства аховы здароўя онлайн падпісалі дакумэнты пра выдзяленьне Беларусі 90 мільёнаў эўра, паведаміла Мінздароўя ў Тэлеграме. Паводле ведамства, грошы пойдуць на закупку сродкаў абароны, абсталяваньне для рэанімацыі, а таксама на інфармаваньне насельніцтва.
  • Пандэмія каранавірусу нэгатыўна паўплывала на ўзровень мэдычных паслугаў па лячэньні неінфэкцыйных хваробаў. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджаным сёньня Сусьветнай арганізацыяй здароўя (САЗ) паведамленьні.

А таксама — пра выбары ў Беларусі

  • Аляксандар Лукашэнка 1 чэрвеня прыняў з дакладам старшыню Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Валерыя Вакульчыка і загадаў захоўваць пільнасьць у гэты няпросты час. «Майданаў у Беларусі ня будзе» — сказаў Лукашэнка.
  • Статкевічу, Урбановічу, Вінярскаму — 15 сутак. Удзельнікаў пікетаў асудзілі за «несанкцыянаваныя мерапрыемствы».
  • У Гомлі 1 чэрвеня прайшлі два суды над мясцовымі жыхарамі, якія 7 траўня ўзялі ўдзел у акцыі падтрымкі Сяргея Ціханоўскага. Пасьля акцыі 20 чалавек былі затрыманыя. Некаторым далі па 15 сутак.
  • Віктар Бабарыка падаў у ЦВК скаргу на Лукашэнку, прапануе адмовіць яму ў рэгістрацыі кандыдатам за парушэньне выбарчага заканадаўства.
  • 10 хвілін заняў збор грошай на выплату штрафу менчуку Яўгену Гормашу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG