Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сусьветны банк дае Мінздароўя 90 мільёнаў эўра, у тым ліку — на інфармаваньне насельніцтва


Ілюстрацыйнае фота. Людзі, якія перахварэлі на каранавірус, здаюць плязму, каб дапамагчы іншым хворым

Сусьветны банк і Міністэрства аховы здароўя онлайн падпісалі дакумэнты пра выдзяленьне Беларусі 90 мільёнаў эўра, паведаміла Мінздароўя ў Тэлеграме.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Паводле ведамства, грошы пойдуць на закупку сродкаў абароны, абсталяваньне для рэанімацыі, а таксама на інфармаваньне насельніцтва.

У афіцыйным паведамленьні на сайце ведамства распавядаецца больш падрабязна, на што пойдуць гэтыя грошы (частка зь іх прыйдзе ў найбліжэйшыя дні, частка — крыху пазьней).

Праект складаецца з трох частак:

  • Частковая кампэнсацыя выдаткаў Беларусі на сродкі індывідуальнай абароны і тэст-сыстэмы.
  • Мадэрнізацыя апэрацыйна-рэанімацыйных блёкаў, аснашчэньне іх самым сучасным абсталяваньнем (КТ, УГД, наркозна-дыхальныя апараты, дэфібрылятары і інш.)
  • Адкрыцьцё ў Беларусі 16-18 міжраённых цэнтраў або апорных клінік, якія па абсталяваньні (КТ, МРТ, сучасны апэрацыйна-рэанімацыйны блёк) і кваліфікацыі спэцыялістаў павінны адпавядаць гарадзкой або абласной бальніцы, каб «кожны жыхар нашай краіны, незалежна ад месца пражываньня, знаходзіўся на адлегласьці гадзіны ад любых сучасных дыягнастычных і лячэбных установаў». 10 зь іх ужо працуюць за межамі Менску і абласных гарадоў.

Пра тое, як будзе палепшанае інфармаваньне насельніцтва, на сайце не гаворыцца.

Больш за месяц, з 24 красавіка, прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя не праводзяць брыфінгі і прэс-канфэрэнцыі што да сытуацыі з каранавірусам у Беларусі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG