Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зарэгістравалі 3600 дзяцей са станоўчым тэстам на COVID-19


У Беларусі зарэгістравалі 3600 дзяцей са станоўчым тэстам на каранавірусную інфекцыю COVID-19. Пра гэта паведаміла 1 чэрвеня галоўны спэцыяліст аддзелу мэдычнай дапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя Тацяна Бурдзь, піша БелаПАН.

Паводле яе слоў, 95% дзяцей пераносяць захворваньне практычна ў бессымптомнай форме. Але ёсьць «невялікая колькасьць» дзяцей са станам сярэдняй цяжкасьці. Як правіла, гэта дзеці са спадарожнай паталёгіяй, з анкагематалагічнымі захворваннямі і атлусьценьнем.

Цяжкіх выпадкаў цячэньня каранавіруса ў дзяцей не было, сказала прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя. Яна таксама паведаміла, што з пачатку распаўсюджваньня COVID-19 нарадзілася 62 дзіцяці ад мам са станоўчым тэстам на каранавірус. Сярод іх дзьве двойні. Дзеці здаровыя, падкрэсьліла Бурдзь.

Гаворачы аб дзіцячым захворваньні ў цэлым, яна паведаміла, што больш за 60% у структуры дзіцячых хвароб складаюць паталёгіі органаў дыханьня. На другім месцы па распаўсюджанасьці захворваньні органаў зроку.

«Гэта біч сучаснасьці, бо дзеці вялікую колькасьць часу праводзяць у гаджэтах», — канстатавала Бурдзь.

На трэцім месцы — захворваньні апорна-рухальнай сыстэмы, у тым ліку наступствы траўмаў; на чацьвёртым — хваробы органаў страўніка.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG