Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пампэо: Кітай стаў больш агрэсіўна распаўсюджваць дэзынфармацыю


Майк Пампэо
Майк Пампэо

Дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Майк Пампэо заявіў у 31 траўня, што Кітай стаў «больш агрэсіўны» ў распаўсюдзе дэзынфармацыі і пры правядзеньні зламысных апэрацый у кібэрпрасторы, паведамляе «Голас Амэрыкі».

«Кампартыя Кітая сёньня не такая, як дзесяць гадоў таму, — заявіў Пампэо у інтэрвію вядучай праграмы Sunday Morning Futures на канале Fox News Марыі Бартырома. — Яна ўбачыла сваё прызначэньне ў разбурэньні заходніх ідэй, заходніх дэмакратый, заходніх каштоўнасьцяў. Яна небясьпечная для амэрыканцаў».

Паводле Пампэо, пагроза, якая зыходзіць ад Кітая, шматгранная і ўключае крадзеж амэрыканскай інтэлектуальнай уласнасьці, зьнішчэньне мільёнаў працоўных месцаў у ЗША, стварэньне рызык для марскіх маршрутаў у Паўднёва-Кітайскім моры, а таксама зьяўленьне ўзброеных вайсковых паселішчаў «у месцах, дзе Кітай ня мае права быць».

Пампэо заявіў, што тэма зламысных дзеяньняў Кітая ў кібэрпрасторы падымаецца ўжо некалькі гадоў, і з тых часоў Пэкін стаў «больш агрэсіўным».

«Яны сталі больш агрэсіўныя ў сваіх кампаніх дэзынфармацыі, накшталт той, якую мы ўбачылі, калі каранавірус распаўсюджваўся па сьвеце, калі яны закрылі ўласную правінцыю, але дапускалі падарожжы па ўсім сьвеце, інфікуючы сотні тысяч людзей, — сказаў дзяржсакратар. — Мы бачылі спробы адцягнуць увагу з дапамогай гэтай кампаніі дэзынфармацыі».

Кіраўнік амэрыканскай дыпляматыі таксама адзначыў, што ЗША маюць намер зьвярнуць увагу на кітайскіх студэнтаў, якія навучаюцца ў краіне і зьвязаныя з вайскова-грамадзянскімі праектамі ў Кітаі.

«Мы проста не дазволім ім вучыцца тут, калі яны могуць узяць амэрыканскія тэхналёгіі і перадаць іх Народна-вызваленчай арміі Кітая», — сказаў ён.

На думку Пампэо, іншыя краіны пачынаюць бачыць Кітай у іншым сьвятле. Ён выказаў надзею, што яны адмовяцца ад выкарыстаньня тэхналёгій кампаніі Huawei:

«У Эўропе сур'ёзна заклапочаныя абаронай прыватнага жыцьця сваіх грамадзян. Дазваляць гэтай інфармацыі праходзіць праз кантраляваныя Кітаем сеткі супярэчыць гарантаваньню гэтай самай абароны».

«Думаю, што людзі ў Эўропе цяпер больш выразна ўяўляюць рызыка, якая зыходзіць ад Кампартыі Кітая. Менавіта гэтым займаюцца аўтарытарныя рэжымы: крадуць інфармацыю, пазбаўляюць свабоды выказваньня, прыгнятаюць людзей ... Дэмакратыі паводзяць сябе зусім інчай», — дадаў Пампэо.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG