Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай не выключае прымяненьня вайсковай сілы ў дачыненьні да Тайваня


Пэкін

Кітай нападзе на Тайвань, калі ня будзе іншага спосабу перашкодзіць яго незалежнасьці, заявіў у пятніцу начальнік Аб’яднанага штабу Цэнтральнай вайсковай рады КНР і сябра Цэнтральнай вайсковай камісіі КНР генэрал Лі Цзочэн.

«Калі магчымасьць мірнага ўзьяднаньня будзе страчана, народныя ўзброеныя сілы разам з усёй нацыяй, уключаючы народ Тайваня, прымуць усе неабходныя меры, каб рашуча здушыць любыя сэпаратысцкія змовы або дзеяньні», — заявіў Лі Цзочэн, выступаючы ў Доме народных сходаў у Пэкіне з нагоды 15-й гадавіны прыняцьця Закону супраць сэцэсіі.

«Мы не абяцаем адмовіцца ад прымяненьня сілы і захоўваем за сабой магчымасьць прыняць любыя неабходныя меры для таго, каб стабілізаваць і ўзяць пад кантроль сытуацыю ў Тайваньскім праліве», — дадаў ён.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG