Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дарадца Трампа параўнаў рэакцыю Кітаю на каранавірус з Чарнобылем


Робэрт О’Браен

Дарадца прэзыдэнта ў нацыянальнай бясьпецы Робэрт О’Браен заявіў, што ўтойваньне Пэкінам інфармацыі аб эпідэміі прывяло да шматлікіх ахвяр у ЗША і ва ўсім сьвеце.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Высокапастаўлены супрацоўнік Белага дому ў нядзелю параўнаў дзеяньні Кітаю пасьля ўспышкі каранавірусу з утойваньнем катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Савецкім Саюзам у 1986 годзе.

О’Браен заявіў, што Пэкін зь лістапада ведаў, што адбывалася зь вірусам, які зарадзіўся ва Ўхані, але хлусіў САЗ і не дазваляў замежным экспэртам атрымаць доступ да інфармацыі.

«Яны выпусьцілі ў сьвет вірус, які зьнішчыў трыльёны даляраў амэрыканскага эканамічнага дабрабыту, якія нам даводзіцца траціць, каб захаваць нашу эканоміку, каб утрымаць амэрыканцаў на плыву падчас гэтай эпідэміі», — заявіў О’Браен, выступаючы ў праграме «Сустрэча з прэсай» на канале NBC.

«Іх намаганьні ва ўтойваньні вірусу ўвойдуць у гісторыю разам з Чарнобылем. Мы яшчэ ўбачым сэрыял на НВО, прысьвечаны гэтаму, праз 10-15 гадоў», — дадаў чыноўнік.

«Гэта рэальная праблема, і яна абышлася ў многія тысячы жыцьцяў у Амэрыцы і ва ўсім сьвеце, таму што рэальную інфармацыю не выпускалі. Гэта было ўтойваньне», — заявіў О’Браен, выступаючы ў праграме «Тварам да краіны» на канале CBS.

«Урэшце мы дабярэмся да сутнасьці», — дадаў ён.

  • У выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС адбыўся выкід радыяактыўных матэрыялаў, які на працягу некалькіх тыдняў прывёў да гібелі дзясяткаў людзей. Дзясяткі тысяч чалавек былі вымушаныя пакінуць свае дамы. Масква не сьпяшалася з раскрыцьцём маштабаў катастрофы, якая лічыцца самай страшнай ядзернай аварыяй у гісторыі.
  • Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп ня раз выказваў незадаволенасьць рэакцыяй Кітаю на ўспышку каранавірусу.
  • Кітай адпрэчвае выстаўленыя супраць яго абвінавачваньні, а кіраўнік яго дыпляматыі ў суботу абвінаваціў ЗША ў распаўсюджваньні хлусьні і нападах на яго краіну.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG