Затрымалі актывіста, які паклаў міліцыянта на зямлю падчас інцыдэнту ў Горадні

Яўген Разьнічэнка ў міліцэйскай машыне на ўезьдзе ў ізалятар
Яўген Разьнічэнка ў міліцэйскай машыне на ўезьдзе ў ізалятар

Затрымалі Яўгена Разьнічэнку, які расказаў Свабодзе, пры якіх абставінах апынуўся на зямлі міліцыянт падчас інцыдэнту на зборы подпісаў за Ціханоўскую ў Горадні. Уначы Разьнічэнка перастаў выходзіць на сувязь.

Разьнічэнка ўвечары 29 траўня запісаў галасавое паведамленьне і разьмясьціў яго ў тэлеграм-чаце «Страна для жизни». Ён паведаміў, што гэта ён укладваў міліцыянта на асфальт.

«Хутчэй за ўсё паспрабуюць прышыць „крыміналку“. Калі я перастану выходзіць на сувязь, хлопцы, разумейце, што гэта правакацыя з боку спэцслужбаў», — сказаў Яўген Разьнічэнка.

Яўген перастаў выходзіць на сувязь каля 1 гадзіны ночы 30 траўня.

Яўгену Разьнічэнку 35 гадоў, ён будаўнік. Нядаўна вярнуўся з працы ў Расеі.

​
XS
SM
MD
LG