Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ніводзін беларускі дзяржаўны тэлеканал не заўважыў шматлюднай акцыі каля Камароўкі


Пікет «кандыдатаў пратэсту» ў Менску, 24 траўня
Пікет «кандыдатаў пратэсту» ў Менску, 24 траўня

У паўтарагадзінных выніковых праграмах БТ і АТН «Галоўны эфір» і «Контуры» не знайшлося часу нават на згадку, што сотні беларусаў расьцягнуліся ў доўгую чаргу ад Камароўкі да плошчы Якуба Коласа, каб падпісацца за супернікаў Лукашэнкі. Затое ў цэнтры ўвагі былі незалежныя СМІ.

Наагул, пра маючыя адбыцца 9 жніўня прэзыдэнцкія выбары, пра тое, што на мінулым тыдні было зарэгістравана 15 ініцыятыўных груп таксама ў выніковых эфірах дзяржаўных каналаў не прагучала ніводнага сказу.

Пра каранавірус у «Галоўным эфіры» БТ згадалі толькі на 39-й хвіліне

Прычым, што тычыцца мэдычных тэмаў, спачатку прыгадалі ліцэнзаваньне мэдпаслуг, а толькі потым назвалі афіцыйную статыстыку COVID-19, паўтарыўшы цытату Аляксандра Лукашэнкі, што ў сьмяротнасьці «мы найлепшыя ў сьвеце. Гэта ўжо ніхто не аспрэчвае, ніхто».

Паказалі дзьве гісторыі людзей, якія перамаглі каранавірус — доктаркі і жанчыны, у якой захварэла дзіця.

А другі сюжэт называўся «Ня ўсе СМІ правільна інтэрпрэтуюць інфармацыю лекараў аб лячэньні самых цяжкіх хворых з дыягназам COVID-19» (маючы на ўвазе недзяржаўныя мэдыя).

Камэнтар у сюжэце БТ даваў загадчык аддзела менскага НПЦ хірургіі, трансплянталёгіі і гематалёгіі прафэсар Аляксандар Дзядзько.

А БТ мела на ўвазе матэрыял, апублікаваны на партале Tut.by яшчэ ў пятніцу, 22 траўня, «У сеціве зьявіўся слайд аб колькасьці памерлых у „ковідных“ рэанімацыях Менску. Мінздароўя патлумачыў, адкуль лічба». І камэнтар парталу Tut.by на два дні раней даваў той жа самы Аляксандар Дзядзько.

Іван Эйсмант: «Я не падобны да вар’ята»

Незалежным СМІ дасталося і ў суботнім «Клюбе рэдактараў». Вядоўца праграмы, кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант амаль 25 хвілін эфірнага часу прысьвяціў «абуральным фэйкам, якія распаўсюдзіў цэлы шэраг незалежных сродкаў (з дазволу сказаць) масавай інфармацыі».

Гаворка ішла пра бабруйскіх мэдыкаў хуткай дапамогі, якія зьвярнуліся ў Адміністрацыю прэзыдэнта, што яны не атрымалі абяцаныя паводле ўказу №131 даплаты. Зварот падпісалі каля 200 чалавек.

Іван Эйсмант абурыўся шэрагам незалежных СМІ. На 24-й хвіліне эфіру ён прамовіў: «Я не падобны да вар’ята». А ў канцы праграмы кіраўнік БТ прыгразіў зьвярнуцца ў Міністэрства інфармацыі, наконт каго канкрэтна, не ўдакладніўшы.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG