Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Tut.by: звольнілі галоўнага доктара хуткай дапамогі Бабруйску, дзе не далі БТ зьняць «прыгожы сюжэт» пра даплаты


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Як расказалі Tut.by мэдыкі «хуткай дапамогі» з Бабруйску, пазбавіўся пасады галоўны доктар Бабруйскай станцыі хуткай дапамогі Сяргей Чудаў.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Паводле крыніц выданьня, абавязкі звольненага будзе выконваць ягоная намесьніца Натальля Вежнавец. Яна заявіла Tut.by, што «ўсё па-ранейшаму», Чудаў застаецца галоўным. Але крыніцы выданьня сьцьвярджаюць, што ён працуе апошні дзень.

Два дні таму партал Tut.by расказваў пра канфлікт у Бабруйску, дзе ў супрацоўнікаў «хуткай дапамогі» выклікала абурэньне спроба брыгады зь дзяржаўнай тэлевізіі «зьняць прыгожую карцінку» пра даплаты. 13 траўня работнікі ўсіх трох бабруйскіх падстанцыяў «хуткай дапамогі» напісалі зварот у адміністрацыю Лукашэнкі наконт малых сумаў даплатаў за каранавірус або адсутнасьць іх. 19 траўня, пасьля спробы чыноўнікаў па-новаму трактаваць указ пра даплаты, яны напісалі новы калектыўны ліст. 20 траўня мэдыкаў хацелі сабраць «для тлумачэньняў» у памяшканьні — яны ж сабраліся на вуліцы.

Тады мэдыкі пабачылі супрацоўнікаў БТ, якія «не заўважылі» дзьве сотні незадаволеных, а ўзялі ў кадар толькі двух чалавек, у якіх былі самыя вялікія даплаты. ​Паводле Tut.by, калі астатнія сталі выказвацца на камэру, супрацоўнікі БТ спынілі здымаць і сышлі.

У той дзень Чудаў казаў Tut.by, што складае тлумачальную для вышэйшага кіраўніцтва пра сытуацыю на станцыі.

На наступны дзень, 21 траўня, міністар аховы здароўя Ўладзімер Каранік заявіў, што з 290 супрацоўнікаў «хуткай» у Бабруйску 118 чалавек атрымалі даплаты за красавік — «тыя, хто напраўду аказваў дапамогу пацыентам з каранавіруснай інфэкцыяй», і парушэньняў у гэтым ня выявілі. Калі ж у далейшым будуць выяўлены парушэньні, іх разгледзяць.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG