Лінкі ўнівэрсальнага доступу

+954 выпадкі COVID-19, агулам 36198. 199 памерлых. Вынікі 24 траўня


Пікет ля Камароўкі.

Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, за 24 траўня.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

  • Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала 24 траўня новую афіцыйную статыстыку распаўсюду COVID-19. Паводле міністэрства, на 19 траўня ў Беларусі агулам 36 198 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. 199 памерлых. За дзень выявілі яшчэ 954 выпадкі і прызналі яшчэ 4 сьмерці.
  • Сотні людзей ўзялі ўдзел у пікетах ля менскай Камароўкі, дзе зьбіралі подпісы за прэтэндэнтаў у прэзыдэнты. Хаця ініцыятыўныя групы Сяргея Ціханоўскага і Міколы Статкевіча не былі зарэгістраваныя ЦВК, абодва лідэры прыйшлі на пікет. Пераважная колькасьць людзей была ў масках.
  • Дом міласэрнасьці ля Кобрыня паведаміў пра ўспышку каранавірусу сярод выхаванцаў і апекуноў — у вёсцы Імянін выявілі 26 пастаяльцаў і 8 супрацоўнікаў з каранавірусам.
  • За мінулыя суткі ў Расеі зафіксавана 153 выпадкі сьмерці ад каранавіруснай інфэкцыі COVID-19. Гэта самая высокая колькасьць памерлых за ўвесь час эпідэміі.
  • Храм Гроба Гасподняга ў Ерусаліме зноў адкрылі для наведнікаў. Доступ да яго быў спынены праз карантын. Адначасова ўнутры храма змогуць знаходзіцца ня больш за 50 чалавек.
  • The New York Times надрукавала тысячу імёнаў памерлых ад каранавірусу на першай старонцы. Гэта 1% усіх ахвяраў у Злучаных Штатах Амэрыкі. Так выданьне хацела адзначыць пераломную колькасьць у 100 тысяч памерлых ад COVID-19, да якога набліжаюцца ЗША.
  • ЗША будуць папярэджваць сьвет пра расейскую дэзінфармацыю ў сфэры аховы здароўя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG