Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Храм Гроба Гасподняга ў Ерусаліме зноў адкрылі для наведнікаў


Жанчына працірае крыж у катэдтральным саборы ў Менску, архіўнае фота

Доступ да яго быў спынены праз карантын. Адначасова ўнутры храма змогуць знаходзіцца ня больш за 50 чалавек

Ерусалімскі Храм Уваскрасеньня Хрыстовага, вядомы таксама як Храм Гроба Гасподняга, адкрыецца для наведнікаў 24 траўня пасьля двух месяцаў карантыну, уведзенага ў сувязі з пандэміяй каранавірусу. Пра гэта гаворыцца ў заяве Ерусалімскага патрыярхату, якая зьявілася на ягоным афіцыйным сайце.

Адначасова ўнутры змогуць знаходзіцца толькі 50 чалавек. Усіх наведнікаў будуць правяраць на наяўнасьць падвышанай тэмпэратуры і іншых прыкметаў заражэньня новым каранавірусам. Абавязкова быць у ахоўнай масцы пры наведваньні храму. Вернікі павінны будуць захоўваць дыстанцыю ў 2 мэтры, не дакранацца да камянёў, абразоў і іншых аб’ектаў у храме.

Храм Гроба Гасподняга быў закрыты 25 сакавіка праз пашырэньне каранавірусу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG