Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дом міласэрнасьці ля Кобрыня паведамляе пра ўспышку каранавірусу сярод выхаванцаў і апекуноў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У вёсцы Імянін Кобрыньскага раёну выявілі 26 пастаяльцаў і 8 супрацоўнікаў з каранавірусам.

Дом міласэрнасьці ля Кобрыня паведамляе пра ўспышку каранавірусу сярод выхаванцаў і апекуноў

У доме Міласэрнасьці ў вёсцы Імянін Кобрыньскага раёну выявілі 26 пастаяльцаў і 8 супрацоўнікаў з каранавірусам, піша «Эўрарадыё».

Гэты хрысьціянскі пансіянат па доглядзе за людзьмі з інваліднасьцю і сталымі людзьмі просіць дапамогі на сваёй старонцы ў Facebook.

«Каранавірус дыягназаваны больш, як у паловы пастаяльцаў, і ў шмат каго з супрацоўнікаў, паўстаў рэзкі дэфіцыт пэрсаналу па доглядзе. Цяпер нешматлікія супрацоўнікі з адмоўным пакуль тэстам на COVID-19 працуюць вахтавым мэтадам і пражываюць разам з пастаяльцамі. Такая ізаляцыя — велізарнае выпрабаваньне для пэрсаналу. Патрэбная падтрымка: малітоўная, вядома, духоўная, валянтэрская, матэрыяльная, каб, магчыма, наняць дадатковы пэрсанал на час эпідэміі і падтрымаць тых сясьцёр, якія апынуліся ў самым ачагу і працуюць на мяжы сваіх сілаў», — гаворыцца ў паведамленьні ў сацыяльных сетках.


Усяго ў Доме міласэрнасьці ў Імяніне пражываюць 39 чалавек. Сама ўстанова была адкрытая ў 2010 годзе высілкамі неабыякавых людзей — дзяржава ня мае да яе дачыненьня. Гэта прыватны дом міласэрнасьці, які жыве за кошт ахвяраваньняў і працы валянтэраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG