Лінкі ўнівэрсальнага доступу

The New York Times надрукавала тысячу імёнаў памерлых ад каранавірусу на першай старонцы. ФОТА


Ілюстратыўнае фота

Гэта 1% усіх ахвяраў у Злучаных Штатах Амэрыкі. Так выданьне хацела адзначыць пераломную колькасьць у 100 тысяч памерлых ад COVID-19, да якога набліжаюцца ЗША.

«Сто тысяч кропак альбо схематычныя малюнкі нічога насамрэч вам ня скажа, кім гэтыя людзі былі, якім жыцьцём яны жылі, што гэта значыць для нас як для краіны», — патлумачыла памочніца рэдактара графічнага бюро Сімон Лэндан.

Таму рэдакцыя The New York Times вырашыла апублікаваць імёны ахвяраў каранавірусу з кароткімі нэкралёгамі. Каб скласьці такі сьпіс, журналісты зьбіралі інфармацыю з сотняў газэт.

Прыкладам, «Алан Лунд, 81 год, Вашынгтон, дырыжор „з самым цудоўным слыхам“», — адно зь імёнаў з гэтага сьпісу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG