Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каранавірус: рэкордная колькасьць выпадкаў за суткі ў сьвеце, Бразылія апярэдзіла Расею


За апошнія суткі ў сьвеце зарэгістраваная найбольшая колькасьць новых выпадкаў заражэньня па ўсім сьвеце з пачатку эпідэміі, сьведчаць дадзеныя парталу worldometers. За 22 траўня COVID-19 выявілі ў 107 716 чалавек.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

На раніцу 23 траўня агулам з пачатку эпідэміі каранавірусам заразіліся ўжо больш за 5,3 мільёна чалавек, памерлі 340 тысяч чалавек, выздаравелі — 2 мільёны 216 тысяч чалавек.

На першым месцы па колькасьці зарэгістраваных выпадкаў COVID-19 па-ранейшаму ЗША — агулам больш за 1 мільён 645 тысяч чалавек. На другім месцы — Бразылія, якая абагнала Расею па колькасьці зарэгістраваных выпадкаў каранавірусу — больш за 332 тысячы чалавек (у Расеі — больш за 326 тысяч выпадкаў). На чацьвёрым месцы ў сьвеце Гішпанія — амаль 282 тысячы чалавек, на пятым — Вялікая Брытанія (254 тысячы чалавек).

У Кітаі, адкуль пачалася ўспышка каранавірусу, за мінулыя суткі не было зарэгістравана ні новых выпадкаў каранавірусу, ні новых сьмерцяў ад COVID-19.

У ЗША тым часам ўлады штату Нью-Ёрк аслабілі абмежавальныя меры супраць распаўсюджваньня каранавірусу, дазволіўшы жыхарам зьбірацца групамі да 10 чалавек.

Сусьветная арганізацыя аховы здароўя назвала Паўднёвую Амэрыку новым эпіцэнтрам пандэміі COVID-19.

«Мы бачым, што колькасьць заражэньняў расьце ў многіх паўднёваамэрыканскіх краінах. Вядома, заклапочанасьць выклікае сытуацыя ў многіх зь іх, але, безумоўна, на дадзены момант найбольш пацярпелай зьяўляецца Бразылія», — заявіў на брыфінгу ў Жэнэве дырэктар праграмы СААЗ па надзвычайных сытуацыях у галіне аховы здароўя Майкл Раян.

У Беларусі, паводле афіцыйных зьвестак на 22 траўня, пацьверджаныя 34 303 выпадкі COVID-19 (плюс 932 за дзень). Ад каранавірусу ў Беларусі прызналі сьмерць 190 чалавек (плюс 5 за дзень), выпісалі здаровымі 12 833 пацыентаў (плюс 776 за дзень).

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG