Лінкі ўнівэрсальнага доступу

+932 выпадкі COVID-19, агулам 34 303, 190 памерлых. Вынікі дня 22 траўня


Дэзынфэкцыя школы ў Бараўлянах.
Дэзынфэкцыя школы ў Бараўлянах.

Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, за 22 траўня.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала 22 траўня новую афіцыйную статыстыку распаўсюду COVID-19. Паводле міністэрства, на 19 траўня ў Беларусі агулам 34 303 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. 190 памерлых. За дзень выявілі яшчэ 932 выпадкаў і прызналі яшчэ 5 сьмерцяў.

Пасьля аўтааварыі і 8 дзён у рэанімацыі памерла рэжысэрка Любоў Зямцова. У аварыі 14 траўня загінулі рэжысэр Уладзімер Міхайлоўскі і гукарэжысэр Максім Гаўрыленка. Любоў Зямцова трапіла ў шпіталь у цяжкім стане. Група здымала фільм пра Беларусь, а таксама развозіла дапамогу мэдычным установам.

Сусьветны банк зацьвердзіў 22 траўня пакет фінансавай падтрымкі на 90 млн эўра для барацьбы з пандэміяй каранавірусу. У банку адзначаюць, што праект прынясе максымальныя вынікі пры выкананьні рэкамэндацыяў аб сацыяльным дыстанцыяваньні, якіх беларускія ўлады не выконваюць.

Шпіталі ў Берасьцейскай, Горадзенскай і Менскай абласьцях, а таксама ўпраўленьне адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёну Берасьця атрымаюць грашовую дапамогу на барацьбу з COVID-19, піша «Эўрарадыё». Дапамогу вылучылі ў межах праграмы трансмежавага супрацоўніцтва «Польшча — Беларусь — Украіна». Агульны бюджэт на тры краіны — 2,9 млн эўра. Беларускія ўдзельнікі праекту могуць прэтэндаваць на фінансаваньне ў межах траціны ад гэтай сумы.

У папраўчай установе адкрытага тыпу № 15 у Бабруйску ёсьць хворыя на каранавірус. 17 чалавек, паводле крыніц Радыё Cвабода, накіравалі ў магілёўскую абласную бальніцу. Частку людзей ізалявалі, усіх зьнялі з працы.

Беларускім футбольным клюбам разаслалі «каранавірусныя» рэкамэндацыі. У тым ліку — не кантактаваць з прэсай.

У Расеі за мінулыя суткі ад каранавіруснай інфэкцыі памерлі 150 чалавек. Гэта самая вялікая колькасьць сьмерцяў за суткі ад пачатку эпідэміі. Усяго ў краіне ад COVID-19, паводле афіцыйных дадзеных, памерлі 3249 чалавек.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп працягвае заклікаць штаты хутчэй вярнуцца да нармальнага жыцьця, нягледзячы на засьцярогі з нагоды каранавірусу.

Ад 23 траўня Аўстрыя забараніла пасажырскія авіярэйсы зь Беларусі. Палёты спынілі да 14 чэрвеня, паведамілі Tut.by у «Белавіі». Штодзённыя рэйсы паміж Менскам і Венай авіякампанія адкрыла 25 красавіка. Акрамя Беларусі, палёты ў Аўстрыю забаранілі пасажырскім рэйсам з Кітаю, Ірану, Італіі, Францыі, Гішпаніі, Вялікай Брытаніі, Нідэрляндаў, Украіны і Расеі.

Супрацоўнікі Нацыянальнага дасьледчага цэнтру эпідэміялёгіі і мікрабіялёгіі імя Гамалеі Міністэрства аховы здароўя Расеі праверылі на сабе патэнцыйную вакцыну ад каранавірусу SARS-CoV-2.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG