Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У папраўчай установе адкрытага тыпу № 15 у Бабруйску ёсьць хворыя на каранавірус


Ілюстрацыйнае фота. Мэдык у абарончым касьцюме бярэ аналіз крыві

Гэтую інфармацыю карэспандэнту Свабоды пацьвердзіла прэсавы сакратар МУС Вольга Чамаданава.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

У Дэпартамэнце выкананьня пакараньняў карэспандэнту Свабоды паведамілі, што ў папраўчай установе сярод асуджаных ёсьць 15 выпадкаў захворваньня на каранавірус:

«Асобы, якія маюць патрэбу ў стацыянарнай дапамозе, шпіталізаваныя ва ўстановы аховы здароўя. Астатнія асуджаныя знаходзяцца пад назіраньнем. Захоўваюцца неабходныя карантынныя меры, эпідэміялягічная сытуацыя знаходзіцца пад кантролем».

Тыя, хто адбывае пакараньне на бабруйскай «хіміі», паведамілі Свабодзе, што ў іх бралі мазкі з носа і горла, а таксама аналіз крыві.

17 чалавек, паводле крыніц Радыё Cвабода, накіравалі ў магілёўскую абласную бальніцу. Частку людзей ізалявалі, усіх зьнялі з працы.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG