Аўстрыя забараніла авіярэйсы зь Беларусі

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Ад 23 траўня Аўстрыя забараніла пасажырскія авіярэйсы зь Беларусі, піша Austrianaviation.net.

Палёты спынілі да 14 чэрвеня, паведамілі Tut.by у «Белавіі». Штодзённыя рэйсы паміж Менскам і Венай авіякампанія адкрыла 25 красавіка.

Акрамя Беларусі, палёты ў Аўстрыю забаранілі пасажырскім рэйсам з Кітаю, Ірану, Італіі, Францыі, Гішпаніі, Вялікай Брытаніі, Нідэрляндаў, Украіны і Расеі.

Раней аэрапорты для беларускіх рэйсаў закрыла Эстонія. Усе рэйсы Менск — Талін — Менск з 25 траўня да 7 чэрвеня адмененыя.

​
XS
SM
MD
LG