Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускім футбольным клюбам разаслалі «каранавірусныя» рэкамэндацыі. У тым ліку — не кантактаваць з прэсай


Ілюстрацыйнае фота

Беларуская фэдэрацыя футболу (АБФФ) разаслала клюбам рэкамэндацыі аб працы ва ўмовах пандэміі, піша Tut.by. Дакумэнт узгоднены з дырэктаркай РНПЦ спорту Ірынай Малёванай. Сапраўднасьць дакумэнту пацьвердзілі прадстаўнік фэдэрацыі і адзін з клюбаў.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Нягледзячы на эпідэмію, беларускі футбольны чэмпіянат не спынялі — працяглы час Беларусь заставалася адзінай краінай Эўропы з актыўным футбольным чэмпіянатам, хоць скасаваньне масавых мерапрыемстваў было адной з рэкамэндацый Сусьветнай арганізацыі здароўя.

У ліку рэкамэндацый АБФФ:

  • абмежаваньне знаходжаньня спартоўцаў у месцах масавых зграмаджэньняў людзей, карыстаньня грамадзкім транспартам; выкарыстаньне масак, пальчатак і дэзынфэкцыйных сродкаў пры неабходнасьці наведваньня грамадзкіх месцаў;
  • штодзённы кантроль стану здароўя спартоўцаў і пэрсаналу: агляд, апытваньне, замер тэмпэратуры;
  • адхіленьне ад трэніровак людзей з катаральнымі сымптомамі (насмарк, кашаль, высокая тэмпэратура), іх ізаляцыя да вызначэньня дыягназу;
  • пры выяўленьні вірусу — ізаляцыя цэлай каманды з выкарыстаньнем сродкаў індывідуальнай засьцярогі;
  • выяўленьне «кантактаў першага і другога ўзроўню», працяг удзелу ў гульнях «кантактаў» з адмоўным тэстам;
  • выключэньне кантактаў з прэсай;
  • і іншае.

Праз падазрэньні на COVID-19 у футбалістаў ФК «Менск» клюб прапусьціў два туры, таксама хваробу выявілі ў гульцоў «Тарпэда-БелАЗ», падазраюць у гульцоў іншых клюбаў.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG