Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўнесьлі ў санкцыйны сьпіс яшчэ 33 кітайскія кампаніі


Ілюстрацыйнае фота. Кітайскія афіцыйныя асобы ў масках на адкрыцьці Нацыянальнага народнага кангрэсу ў Пэкіне, 22 траўня 2020 году

Міністэрства гандлю ЗША ўнесла ў «чорны сьпіс» 33 кітайскія кампаніі і ўрадавыя арганізацыі. Адпаведныя санкцыйныя сьпісы зьявіліся 22 траўня на сайце міністэрства.

Восем кампаній і Інстытут судовай экспэртызы Міністэрства грамадзкай бясьпекі КНР апынуліся пад санкцыямі з прычыны ўдзелу ў «кампаніі рэпрэсіяў і масавых незаконных затрыманьняў» ў дачыненьні да ўйгураў і іншых мусульманскіх меншасьцяў. Астатнія кампаніі і арганізацыі ЗША падазрае ў дзейнасьці, якая можа пагражаць нацыянальнай бясьпекі краіны і стварэньні зброі масавага паражэньня.

Ўсім кампаніям, занесеным у чорны сьпіс, забаронена экспартаваць тавары і тэхналёгіі з ЗША.

Напружанасьць паміж ЗША і Кітаем расьце пасьля абвінавачваньняў ва ўтойваньні інфармацыі пра каранавірус, якія прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп высунуў супраць Пэкіну.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG