Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У горадзенскім аграрным унівэрсытэце пацьвердзілі выпадкі каранавірусу сярод студэнтаў і выкладчыкаў


Горадзенскі дзяржаўны аграрны ўнівэрсытэт
Горадзенскі дзяржаўны аграрны ўнівэрсытэт

Двое выкладчыкаў і трое студэнтаў у аграрным унівэрсытэце Горадні маюць дыягназ COVID-19. Вучэльня не пераходзіла на дыстанцыйную працу.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Пра гэта БелаПАН паведаміў прарэктар па вучэбнай рабоце Іван Дарашкевіч.

Агулам, па словах прарэктара, апошнім часам на занятках з прычыны розных хваробаў адсутнічаюць ад 7 да 15 студэнтаў у дзень. Хворых у цяжкім стане сярод студэнтаў і выкладчыкаў з каранавірусам у вучэльні няма.

У адрозьненьне ад іншых горадзенскіх вучэльняў — мэдычнага ўнівэрсытэту і ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы — аграрны працягвае вочныя заняткі.

Як расказаў Іван Дарашкевіч, захады бясьпекі прынялі яшчэ ў сярэдзіне сакавіка: разьмежавалі патокі студэнтаў, зьменшылі колькасьць людзей у групах, частку заняткаў перавялі на кантраляваную самастойную работу. У вучэльні на бачных месцах паставілі антысэптыкі і мыла. Студэнтам рэкамэндуюць карыстацца маскамі ва ўнівэрсытэце і па-за ім. Абавязку насіць маску няма. Тым, хто ня змог набыць маскі сам, у вучэльні раздавалі іх бясплатна.

Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG