Інфармацыя пра звальненьне Бабарыкі «на ўласнае жаданьне» зьявілася на сайце банку.
12 траўня Бабарыка заявіў, што зьбіраецца выставіць сваю кандыдатуру на прэзыдэнцкіх выбарах 9 жніўня.
Бабарыка сьцьвярджае, што разумее «ўмовы і правілы гульні», а таксама «фінальную частку гэтай „дзеі“, якая была сфармуляваная яшчэ ў эпоху Сталіна: ня важна, як галасуюць, важна, як лічым».
Ён дадае, што верыць у «абмежаванасьць любой неэфэктыўнай сыстэмы» і «магчымасьці, якія даюць новыя інструмэнты на базе сучасных тэхналёгій», а таксама думае, што «гэта апошні шанец хоць нейкіх выбараў у незалежнай Беларусі».