Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр Літл Рычард, адзін з заснавальнікаў рок-н-ролу


У Лос-Анджэлесе ва ўзросце 87 гадоў памёр Літл Рычард, адзін з бацькоў рок-н-ролу
У Лос-Анджэлесе ва ўзросце 87 гадоў памёр Літл Рычард, адзін з бацькоў рок-н-ролу

У Лос-Анджэлесе ва ўзросце 87 гадоў памёр адзін з заснавальнікаў рок-н-ролу, амэрыканскі сьпявак, піяніст і кампазытар Літл Рычард (сапраўднае імя — Рычард Уэйн Пэнімэн). Ягоны сын Дэні Пэнімэн, які паведаміў пра гэта часопісу Rolling Stone, не назваў прычыну бацькавай сьмерці.

Апошнім часам паведамлялася пра пагаршэнне здароўя «бацькі рок-н-ролу». Ён перанёс некалькі апэрацыяў, ня мог самастойна хадзіць.

Літл Рычард — адна зь першых фігураў у Зале славы рок-н-ролу, куды ён быў уключаны ў 1986 годзе.

Першым гітом Літл Рычарда стала песня Tutti Frutti (1955), а першым яго альбомам ў 1957 годзе стаў Here’s Little Richard. Гэты альбом стаў найбольш пасьпяховым у камэрцыйным пляне.

Затым настаў пэрыяд захапленьня хрысьціянствам, музыкант не выступаў ад 1958 да 1962 году. Пасьля аднаўленьня канцэртнай дзейнасьці выступаў у Вялікабрытаніі. У 1977 годзе ён вырашыў зноў адысьці ад кар’еры музыканта, зрабіўся сьвятаром, пачаў прапаведаваць.

Апошнія канцэртныя выступы Літл Рычарда датуюцца 2012-2013 гадамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG