Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, за 7 траўня.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
- Паводле міністэрства аховы здароўя, на 7 траўня агулам пацьверджань20 168 чалавек было са станоўчым тэстам на COVID-19 (у іх лік уваходзяць ачунялыя і памерлыя), 116 памерлых, 5067 пацыентаў выздаравелі і выпісаныя пасьля COVID-19. Гэта значыць, за дзень выявілі яшчэ 913 выпадкаў і прызналі яшчэ 4 сьмерці.
- У жаночым Сьвята-Елісавецінскім манастыры пад Менскам палова насельніц з COVID-19 . Каранавірус быў масава выяўлены пасьля.
- Узровень сьмяротнасьці ад каранавірусу ў Беларусі — адзін з самых нізкіх у сьвеце. Тым часам Беларусь апярэджвае большасьць краінаў сьвету доляй мэдыкаў сярод памерлых. Паводле падлікаў Свабоды, кожны дзясяты загінулы ад COVID-19 у Беларусі — мэдык.
- Экспэрты ААН заклікалі Беларусь вызваліць з турмаў ва ўмовах крызісу.
- Мэр Масквы Сяргей Сабянін падоўжыў рэжым абавязковай самаізаляцыі да 31 траўня. Ад 12 траўня ў Маскве ўводзіцца першы этап паслабленьня абмежаваньняў — адновіцца прамысловая вытворчасьць.
- Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі не прыняла прапановы праваабаронцаў наконт правядзеньня выбараў ва ўмовах пандэміі каранавірусу, бо «часу для прыняцьця гэтых мер няма».
- Міністэрства замежных спраў Беларусі пазбавіла акрэдытацыі здымачную групу Першага фэдэральнага каналу расейскай тэлевізіі. Гэта адбылося пасьля таго, як у навінах тэлеканалу быў паказаны рэпартаж пра сытуацыю з COVID-19 у Беларусі. Журналіст Аляксей Кручынін ужо ў Расеі. У яго ў Менску засталася сям’я.
- У Гомлі затрымалі ўдзельнікаў акцыі ў падтрымку блогера Сяргея Ціханоўскага.
- Прэзыдэнты Літвы, Латвіі і Эстоніі 7 траўня асудзілі спробы Расеі фальсыфікаваць гісторыю, прыменшыць ролю Масквы ў пачатку Другой сусьветнай вайны і злачынствы савецкага рэжыму ў краінах Балтыі. У супольнай заяве напярэдадні 75-ай гадавіны заканчэньня Другой сусьветнай вайны кіраўнікі Літвы, Латвіі і Эстоніі Гітанас Наўседа, Эгілс Лэвітс і Керсьці Кальюлайд папярэдзілі, што перакручваньне гісторыі ўяўляе небясьпеку для сусьветнага парадку, у аснове якога ляжаць пэўныя правілы.
- У Польшчы заявілі аб пераносе прэзыдэнцкіх выбараў 10 траўня праз COVID-19.