Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, за 24 красавіка.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
- Памерлі 63. У Беларусі выявілі 8773 хворых на COVID-19, плюс 751 за дзень
- Лукашэнка не захацеў атрымаць дапамогу Літвы супраць каранавірусу
- Беларусаў прымушаюць працаваць на суботніку падчас каранавірусу
- Міністэрства здароўя ўпершыню публічна выказала спачуваньне сем’ям памерлых ад каранавірусу
- Баранавічы адгароджваюцца пастамі ДАІ: з тэмпэратурай у горад ня пусьцяць
- Сьвята-Елізавецінскі жаночы манастыр: 2 маюць COVID-19, 2 чакаюць вынікаў аналізаў, 5 клірыкаў на бальнічным
- Шэсьць грузавікоў гуманітарнай дапамогі беларускім мэдыкам прыехалі з Польшчы як падарунак ад польскага ўраду беларускаму.
- У Беларусі хворым на каранавірус пачалі пераліваць плязму.
- На Рамазан беларускія мусульмане будуць маліцца дома, мячэці закрылі
- Міністар адукацыі заявіў, што зьменаў у кампанію паступленьня ў ВНУ не плянуецца
- У Вялікай Брытаніі група Оксфардзкага ўнівэрсытэту пачала на добраахвотніках клінічныя выпрабаваньні вакцыны ад каранавірусу.
- У Чэхіі зьнялі агульнанацыянальны карантын. Жыхары краіны з 24 красавіка зноў змогуць вольна перамяшчацца па Чэхіі і выяжджаць за мяжу.
- Зьявілася новая справаздача аб «фэйкавых навінах» пра каранавірус у Эўразьвязе
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ